ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса
Барысаў – горад славуты, горад старажытны

“КаленДАРы” ад Беларускага саюза дызайнераў

“КаленДАРы” ад Беларускага саюза дызайнераў
Іншыя навіны

1 лістапада ў выставачным комплексе бібліятэкі адбылася прэзентацыя дару календароў “КаленДАРы” ад Беларускага саюза дызайнераў.

У 100-гадовы юбілей фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся новай калекцыяй: старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі перадаў бібліятэцы больш за 100 рознафарматных календароў. Большасць з іх – айчынныя календары ХХІ ст., аўтарамі якіх з’яўляюцца беларускія дызайнеры. Частка – падарункі ад замежных калег.

У прэзентацыі прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка; мастак, дызайнер, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі; мастацтвазнаўца, арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн.

Kaliendary-2.jpg

Калекцыя адкрыта для прагляду наведвальнікам. Выстаўка “КаленДАРы” дэманструе іміджавыя календары розных арганізацый з рэпрадукцыямі твораў сусветных і беларускіх мастакоў і графікаў (Сальвадора Далі, Гаўрыіла Вашчанкі, Канстанціна Губарава, Уладзіміра Савіча, Міколы Селешчука і інш.), а таксама фотамастакоў (Вадзіма Качана, Ігара Саўчанкі, Анатоля Клешчука і інш.).

Асаблівай увагі заслугоўваюць календары, створаныя ў межах асветніцкіх праектаў “Зберагаючы традыцыі, мы будуем будучыню” і “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”, якія, акрамя прэзентацыі дзейнасці заказчыка, аб’ядноўваюць і прадстаўляюць гістарычныя і культурныя артэфакты, што захоўваюцца ў музеях і бібліятэках нашай краіны.

Kaliendary-3.jpg

У розных калекцыях фонду выяўленчых дакументаў бібліятэкі захоўваецца больш за 7 500 календароў. Гэта рознафарматныя выданні – кішэнныя, настольныя, перакідныя, квартальныя календары, табель-календары ад 1945 г. да сучаснасці. Першыя беларускія календары, што актыўна выдаваліся яшчэ ў першай трэці ХХ ст., мелі выгляд кніг і па форме, і па змесце, бо павінны былі несці асвету ў шырокія народныя масы. Такія міні-энцыклапедыі з парадамі на кожны дзень можна сустрэць і ў кніжным фондзе бібліятэкі. Гэта пераважна сялянскія, рабоча-сялянскія, чырвонаармейскія, дзіцячыя і іншыя календары.

У сучасным свеце роля календароў не змянілася, а вось эстэтычнае і візуальнае напаўненне ўзмацнілася. Сёння каляндар – гэта сродак рэкламы і прасоўвання не толькі пэўнай прадукцыі, але і культурнай, выхаваўчай, адукацыйнай ідэі.


Выстаўка “КаленДАРы” працуе ў выставачным комплексе (пам. 104) да 30 лістапада 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам