ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Лекар для Коласа
Альбом “Terra Mariana” і беларуска-латвійскія сувязі

Калядны настрой

Калядны настрой
Іншыя навіны

З 20 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка-прагляд “Калядны настрой”.


Па ўсім свеце напярэдадні вялікіх святаў паштальёны разносяць па адрасах велізарную колькасць віншавальных паштовак. Кожная з іх адлюстроўвае індывідуальнасць яе адпраўніка і разам з тым з’яўляецца сведчаннем свайго часу. Гэтак жа як газеты і часопісы, яны нясуць на сабе адбітак імгненнасці і таму застаюцца важнай крыніцай для ацэнкі ўспрымання таго або іншага свята ў даўно мінулыя гады.

Першая калядная паштоўка была адпраўлена ў Англіі ў 1794 годзе. Яе намаляваў мастак Добсан – сямейная сцэнка вакол елкі на фоне зімовага пейзажу – і паслаў у правінцыю ў якасці віншавання. У наступны год Добсан зрабіў літаграфіі некалькіх падобных картак і разаслаў усім сваім сябрам у выглядзе каляднага падарунка. Пазней, праз пяць гадоў, знайшоўся прадпрымальнік, які вырашыў выпусціць іх у продаж.

У 1843 годзе ў Германіі выйшла першая паштоўка з навагоднім віншаваннем. З гэтага часу пачалі выдавацца віншавальныя карткі самых разнастайных памераў.

Толькі з 16 снежня 1894 года Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне адкрытых лістоў прыватным выдавецтвам, да гэтага часу выдавецкія правы заставаліся за дзяржаўным Паштовым ведамствам.

На выстаўцы прадстаўлена каля 50 паштовак, якія выйшлі з друку ў Расіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, Славакіі, Эстоніі, Літве і Беларусі ў перыяд 1900–1980-х гадоў. Асаблівую цікавасць уяўляе калекцыя рускіх і нямецкіх віншавальных картак пачатку XX стагоддзя. Матэрыял размешчаны ў храналагічным парадку.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам