ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”
Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

Румянцаўскія чытанні – 2024

Румянцаўскія чытанні – 2024
Іншыя навіны

У перыяд з 23 па 25 красавіка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Румянцаўскія чытанні – 2024”.

Штогод навуковае мерапрыемства збірае спецыялістаў бібліятэк, архіваў, музеяў, навукова-даследчых інстытутаў для абмеркавання шырокага спектра пытанняў па тэорыі і практыцы бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства, актуальных праблем функцыянавання бібліятэк, пошуку перспектыўных шляхоў іх далейшага развіцця.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі традыцыйна ўзялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі ў якасці спікераў.

Rumyantsevskiye-chteniya-2024_1.jpg

Загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Марыя Шопіна выступіла на пленарным пасяджэнні з дакладам “Кнігі з асабістай бібліятэкі графа М.П. Румянцава (па фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)”, дзе расказала пра частку кніжнай спадчыны вядомага дзяржаўнага дзеяча і мецэната Мікалая Пятровіча, якая захоўваецца цяпер у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Былі прадстаўлены розныя віды экслібрысаў з бібліятэкі графа М.П. Румянцава, яго дароўны надпіс, кароткая інфармацыя аб кнігах з яго асабістай бібліятэкі, а таксама звесткі аб Румянцаўскім музеі.

Rumyantsevskiye-chteniya-2024_2.jpg

У працы секцыі Збіральнікі, даследчыкі, захавальнікі. Бібліятэкі і музеі ў кантэксце гісторыі ўзяла ўдзел галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірына Кукета. У анлайн-выступленні “Кадравы партрэт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інтэр’еры эпохі” яна пазнаёміла калег са шматгадовым вопытам навуковага калектыву бібліятэкі па вывучэнні гісторыі бібліятэчнай справы Беларусі, у прыватнасці, праз прызму жыццёвага і прафесійнага шляху яркіх прадстаўнікоў беларускай бібліятэчнай супольнасці. Яна прадэманстравала слухачам створаны да векавога юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі электронны інфармацыйны рэсурс “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі”, расказала пра далейшыя планы па яго развіцці.

У рамках дадзенай секцыі прагучаў таксама відэадаклад галоўнага бібліятэкара даведачна-інфармацыйнага аддзела Вольгі Палунчанкі “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам