ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ
Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Жыровічы і Сынкавічы

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Жыровічы і Сынкавічы
Іншыя навіны

У Вербную нядзелю, 28 красавіка, работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Жыровічы і Сынкавічы.

У Свята-Успенскім саборы пакланіліся іконе Маці Божай Жыровіцкай, наведалі службу, прайшліся па тэрыторыі манастыра з экскурсіяй, акунуліся ў купелі з гаючай вадой.

Завяршылі экскурсію аглядам храма Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы – адным з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі.

Паездка падарыла калектыву бібліятэкі незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам