ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
І міф ажывае ў гучанні нот
Беларускі пірог для класікаў

Людзі, якія нясуць мір і надзею

Людзі, якія нясуць мір і надзею
Іншыя Навіны

З 8 па 30 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца выстаўка “Людзі, якія нясуць мір і надзею”, прысвечаная Міжнароднаму дню міратворцаў ААН.


Гэты Дзень быў абвешчаны 11 снежня 2002 года Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя 57/129) і штогод святкуецца 29 мая. Асамблея абрала гэтую дату не выпадкова – у гэты дзень шэсцьдзясят гадоў таму першая міратворчая місія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, названая "Орган Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па назіранні за выканеннем умоў перамір’я" (ОНВУП) пачала аперацыі ў Палесціне. З таго часу было праведзена 67 аперацый па падтрыманні міру.

Заснаванне гэтага свята з’яўляецца данінай павагі ўсім, хто ўдзельнічаў або працягвае ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях ААН па падтрыманні міру, праяўляючы высокі прафесіяналізм, самаадданасць і мужнасць і дапамагаючы забяспечваць мір, бяспеку і стабільнасць на спустошаных вайной землях. Гэты Дзень з’яўляецца таксама днём памяці тых, хто загінуў, абараняючы справу міру.

ААН як універсальная міжнародная арганізацыя валодае дзейсным механізмам падтрымання міру і бяспекі як мірнымі сродкамі ўрэгулявання канфліктаў, так і ваеннымі. За апошнія шэсць дзесяцігоддзяў міратворчая дзейнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ператварылася ў адзін з галоўных інструментаў, да якога звяртаецца міжнародная супольнасць з мэтай урэгулявання складаных крызісных сітуацый, якія пагражаюць міжнароднаму міру і бяспецы.

Па меры пашырэння маштабаў міратворчых аперацый павялічваецца і колькасць задач, якія стаяць перад імі. Калі раней міратворцы традыцыйна адсочвалі выкананне пагадненняў аб спыненні агню і неслі службу на межах паміж суверэннымі дзяржавамі, то цяпер яны ўдзельнічаюць у шырокамаштабных міратворчых аперацыях і займаюцца ўрэгуляваннем унутрыдзяржаўных канфліктаў. Мандаты многіх місій прадугледжваюць аказанне садзейнічання палітычным працэсам шляхам падтрымання нацыянальнага дыялогу і прымірэння; абарону цывільных асоб; аказанне дапамогі ў справе раззбраення і дэмабілізацыі; аказанне садзейнічання ў арганізацыі выбараў; забеспячэнне абароны і падтрымання праў чалавека; аказанне садзейнічання ў рэфармаванні нацыянальнага сектара бяспекі і аказанне дапамогі ва ўзнаўленні правапарадку. На сённяшні дзень на чатырох кантынентах разгорнута 15 аперацый ААН па падтрыманні міру, якімі кіруе Дэпартамент аперацый па падтрыманні міру (ДАПМ). У міратворчых аперацыях задзейнічана звыш 124 000 міратворцаў, уключаючы 100 000 вайскоўцаў і паліцэйскіх са 115 краін. Служэнне справе міру ў жорсткіх рамках сучаснай рэчаіснасці – занятак надзвычай небяспечны. За мінулыя 60 гадоў звыш 2 800 міратворцаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый са 118 краін загінулі, выконваючы свой абавязак пад сцягам ААН. У сваёй дзейнасці па падтрыманні міру ААН кіруецца трыма асноўнымі прынцыпамі:

  • згода бакоў;
  • бесстароннасць;
  • непрымяненне сілы, за выключэннем выпадкаў самаабароны і абароны мандата.

Прапанаваная чытачам выстаўка пазнаёміць з літаратурай па тэорыі і гісторыі міратворчасці, а таксама пашырыць веды чытачоў пра ролю міратворчасці як адной з форм палітыкі і галоўнага інструмента міжнародных адносін па ўрэгуляванні канфліктаў. Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння і прымянення міратворчых сіл.
  • Дзейнасць ААН і рэгіянальных арганізацый у галіне міратворчасці.
  • Дакументы рэгіянальных і міжнародных арганізацый, якія датычацца міратворчай дзейнасці.
  • Міратворчасць як спосаб вырашэння канфліктаў.
  • Аперацыі ААН па падтрыманні міру.

Асноўную частку выданняў, экспануемых на выстаўцы, складаюць дакументы ААН: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у сферы міжнародных адносін і міжнароднага права, ваеннаслужачым, палітыкам, грамадскім дзеячам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца міратворчай дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам