ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да платформы кітайскіх ЭІР Wanfang Data
Размова з адвакатам пра змены ў Кодэксе аб зямлі

Мелодыі белых начэй

Мелодыі белых начэй
Іншыя Навіны

З 27 красавіка па 27 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава "Мелодыі белых начэй", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння расійскага кампазітара Ісаака Іосіфавіча Шварца (1923–2009).

Народны артыст Расіі Ісаак Шварц пакінуў вялікую творчую спадчыну: музыку да 35 спектакляў, балеты, сімфанічныя і камерныя сачыненні, канцэрт для аркестра “Жоўтыя зоркі”. Аднак найбольшую вядомасць яму прынесла праца ў кіно. Ісаак Іосіфавіч напісаў музыку больш чым да 120 фільмаў, сярод якіх ёсць прызнаныя шэдэўры рускага і сусветнага кінематографа: “Зорка чароўнага шчасця”, “Мелодыі белай ночы”, “Белае сонца пустыні”, “Дэрсу Узала”, “Сто дзён пасля дзяцінства”, “Саламяны капялюшык”, “Жэня, Жэнечка і «кацюша»”, “Дзікі сабака Дынга”.

Асаблівую ролю ў жыцці кампазітара адыгралі сяброўства і плённае супрацоўніцтва з паэтам Булатам Акуджавам, на вершы якога ён напісаў 32 песні. Акуджава высока цаніў выключны дар Шварца “здабываць музыку з самога верша, тую самую, адзіную, якая толькі і існуе для кожнага радка”.

Шварц быў свайго роду музычным драматургам, валодаў унікальным дарам канструявання сюжэту з дапамогай музыкі. Сваімі кампазіцыямі ён не ілюстраваў падзеі на экране, а лірычна іх асэнсоўваў, ствараў характары, напаўняючы жыццё герояў фільма адчуваннямі і пачуццямі. Уся музыка кампазітара – тэатральная і кінематаграфічная, сімфанічная і балетная – размяшчаецца на тонкай грані паміж прастатой і ўзнёсласцю, паміж штодзённасцю і пранізлівай высакароднасцю. Яго творы адрозніваюцца яркім тэматызмам, эмацыянальнасцю, падкупляючай непасрэднасцю і даступнасцю ўспрымання.

На выставе прадстаўлены нотныя выданні твораў Ісаака Шварца, сярод якіх песні з кінафільмаў, а таксама сачыненні для сімфанічнага аркестра: сімфонія, Маладзёжная ўверцюра, сюіта з балета “Напярэдадні”. Аўдыядакументы даюць магчымасць праслухаць інструментальныя і вакальныя творы з розных кінафільмаў: “Прогулка по ночному городу” з фільма “Мелодыі белай ночы”, “Любовь и разлука” і “Песенка кавалергарда” на вершы Б. Акуджавы, “Я ехал к Вам” і “Не спрашивай, зачем…” на вершы А. Пушкіна і іншыя.

Дапаўняе выставу кніга В. Завадоўскай “Беседы с Исааком Шварцем”, а таксама артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць кампазітара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам