ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка
Мелодыі белых начэй

Тэставы доступ да платформы кітайскіх ЭІР Wanfang Data

Тэставы доступ да платформы кітайскіх ЭІР Wanfang Data
Іншыя навіны

З 27 красавіка па 26 мая для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да электроннага інфармацыйнага рэсурсу Wanfang Data.

Платформа Wanfang Data заснавана Інстытутам навукова-тэхнічнай інфармацыі Кітая (ISTIC) і Міністэрствам навукі і тэхналогій КНР.

На платформе прадстаўлены акадэмічныя часопісы, дысертацыі, матэрыялы навуковых канферэнцый, заканадаўства, патэнты, стандарты, база даных нацыянальных навуковых узнагарод і дасягненняў, кітайскі індэкс навуковага цытавання.

Тэматыка інфармацыйных рэсурсаў Wanfang Data:

  • інфармацыя па гісторыі Кітая;
  • выданні па грамадскіх і гуманітарных навуках, рэлігіі, планаванні сям’і;
  • заканадаўства і юрысдыкцыя Кітая;
  • фундаментальная навука (даследаванні ў галіне фізікі, хіміі, біятэхналогіі);
  • прамысловыя інавацыі і тэхналагічныя распрацоўкі, магчымасці для бізнесу;
  • традыцыйная кітайская медыцына (ТКМ);
  • галіновая інфармацыя (фармацэўтыка, хімічная прамысловасць, аўтамабілебудаванне, металургія);
  • фінансы (банкаўская справа, страхаванне, тэлекамунікацыі, вытворчасць і інш.).

Даступна англамоўная версія інтэрфейса платформы Wanfang Data. Пры адкрыцці інтэрфейса на кітайскай мове неабходна змяніць мову, клікнуўшы на кнопку выбару мовы ў верхнім правым вуглу.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам