ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”
Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

ЮНЕСКА і Беларусь: этапы плённага ўзаемадзеяння

ЮНЕСКА і Беларусь: этапы плённага ўзаемадзеяння
Іншыя Навіны

У маі 2024 года Рэспубліка Беларусь адзначае 70-годдзе свайго ўступлення ў арганізацыю Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

Да гэтай знамянальнай даты Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прадстаўляе праект “ЮНЕСКА і Беларусь: этапы плённага ўзаемадзеяння”.

ЮНЕСКА – важны партнёр Беларусі ў вырашэнні задач у сацыякультурнай сферы, а таксама ўнікальная платформа для прапаганды дасягненняў у галіне культуры, навукі, адукацыі і інфармацыйных тэхналогій, папулярызацыі знешнепалітычных ініцыятыў дзяржавы і развіцця ўзаемавыгадных двухбаковых кантактаў.

Праект адлюстроўвае ўсю 70-гадовую гісторыю супрацоўніцтва нашай Рэспублікі з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

У аснову арганізацыі матэрыялаў праекта пакладзены прынцып лангрыда, які прадугледжвае глыбокае пагружэнне карыстальніка ў тэму. У адзіны комплекс аб’яднаны тэкставыя матэрыялы, спісы літаратуры, ілюстрацыі, фотагалерэі, храналагічныя пералікі падзей.

Праект складаецца з 10 раздзелаў, у кожным з якіх прадстаўлена тэкставая і візуальная інфармацыя па тэме, а таксама спісы літаратуры, якія ўключаюць кнігі, дысертацыі, артыкулы з часопісаў і зборнікаў, перыядычныя выданні, электронныя рэсурсы, аўдыя- і відэадакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з указаннем шыфраў захоўвання, а таксама гіперспасылкі на поўныя тэксты дакументаў.

Для кожнага раздзела маецца ўступны артыкул, які раскрывае асноўныя напрамкі дзейнасці ў рамках дадзенай тэмы. Артыкулы суправаджаюцца візуальнай інфармацыяй – ілюстрацыямі, фатаграфіямі з архіва бібліятэкі, лічбавымі копіямі вокладак найбольш цікавых выданняў, а таксама храналагічнымі пералікамі канферэнцый, якія праходзілі ў Беларусі пры ўдзеле ЮНЕСКА і спісамі рэалізаваных праектаў (часавы ахоп з 1990-х гг. па сёння).

Праект можа быць карысны студэнтам, выкладчыкам, даследчыкам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю міжнародных арганізацый і пытаннямі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем чытачоў і віртуальных карыстальнікаў на старонку Віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый.

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Цыкл сустрэч “Літаратурны алімп Беларусі” распачала Тамара Краснова-Гусачэнка

31 Кас 2024

31 кастрычніка адбылася першая сустрэча з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Тамарай Красновай-Гусачэнка ў межах цыкла сустрэч з лаўрэатамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі і з заслужанымі дзеячамі культуры Рэспублікі Беларусь “Літаратурны алімп Беларусі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

15–31 кастрычніка 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

31 Кас 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у семінары ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

29 Кас 2024

24 кастрычніка з мэтай узмацнення навукова-метадычнага і інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння падрыхтоўкі студэнтаў Акадэміі кіравання прайшоў семінар на тэму “Афармленне бібліяграфічнага апісання да навуковых публікацый згодна з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар-клас “Аператыўны рамонт кніг, вырабленых бясшвейным клеявым метадам у мяккіх вокладках”

29 Кас 2024

24 кастрычніка падчас XI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбыўся майстар-клас “Аператыўны рамонт кніг, вырабленых бясшвейным клеявым метадам у мяккіх вокладках”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кнігі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

29 Кас 2024

24 кастрычніка ў рамках правядзення XI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад расійскіх выдавецтваў “КНОРУС”, “DirectMedia” і кампаніі “ИВИС” была перададзена калекцыя кніг і серыяльных выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты