ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка
У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

У бібліятэцы прэзентавалі кнігу “Дом мечты для моей мамы”

У бібліятэцы прэзентавалі кнігу “Дом мечты для моей мамы”
Іншыя Навіны

15 мая ў Міжнародны дзень сям’і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі казак “Дом мечты для моей мамы” да Міжнароднага дня сям’і.

У нашай краіны шмат дасягненняў, звязаных з мэтамі ў галіне ўстойлівага развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН). Мэты з’яўляюцца своеасаблівым заклікам да дзеяння, накіраваным на паляпшэнне дабрабыту нашай планеты і яе абарону. Так мяркуюць аўтары кнігі “Дом мечты для моей мамы” – супрацоўнік Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва Генадзь Калёнаў і журналіст Алена Шалдаева.

Мэта выдання – паказаць падрастаючаму пакаленню неабходнасць беражлівых адносін да прыроды, яе экасістэм і захавання экалогіі на планеце. На старонках кнігі можна даведацца пра куткі нашай сталіцы, дзе мае месца рацыянальнае абыходжанне з адходамі (сартаванне смецця на другасную перапрацоўку), зялёнае будаўніцтва, безбар’ернае асяроддзе. У кнізе таксама падымаюцца пытанні выкарыстання экалагічных відаў транспарту, захавання рэсурсаў і г.д.

Мінск для аўтараў кнігі – увасабленне таго самага “дома мечты”, у якім не проста камфортна, але і прыемна жыць побач з суседзямі. У такі дом з радасцю вяртаюцца дарослыя і дзеці пасля працы і вучобы. І такіх дамоў у Беларусі становіцца ўсё больш і больш.

У гэтым годзе кніга будзе прадстаўлена ў ААН як прыклад папулярызацыі Мэт у галіне ўстойлівага развіцця сярод дзяцей.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальная бібліятэка Беларусі Людміла Высоцкая, прарэктар па вучэбнай рабоце Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва Пэнфэй Чжан, спецыяліст Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва, сааўтар кнігі Генадзь Калёнаў, журналіст, арганізатар стварэння двух беларускіх культурных таварыстваў у Латвіі, сааўтар кнігі Алена Шалдаева.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам