ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прэзентавалі кнігу “Дом мечты для моей мамы”
Мудрыя думкі з залы мастацтва

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД
Іншыя Навіны

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

З прывітаннем да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуліся хакім Самаркандскай вобласці Эркінжон Турдзімаў, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Узбекістан Бахадзір Ахмедаў, дырэктар Агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістана Асаджон Хаджаеў, генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” Вадзім Дуда.

Samarkand-1.jpg

У канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэкі імя М.Ф. Ахундава, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан, Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі імя А. Асмонава, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Расійскай дзяржаўнай дзіцячай бібліятэкі, Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі і інш.

У рамках пленарнага пасяджэння Вадзім Гігін распавёў аб дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па захаванні гістарычнай памяці. Ён перадаў у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі і інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра Самаркандскай вобласці імя А.С. Пушкіна выданні, прысвечаныя беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” і нацыянальным паркам Беларусі.

Samarkand-2.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам