З 14 снежня па 4 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Міграцыйныя працэсы сучаснага грамадства”, прысвечаная Міжнароднаму дню мігранта.
Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2000 годзе (рэзалюцыя 55/93) і штогод адзначаецца 18 снежня.
Сёлета Міжнародны дзень мігранта праводзіцца ўжо ў дзесяты раз, што дае магчымасць прыцягнуць увагу да міграцыйных працэсаў у сучасным свеце, а таксама адзначыць разнастайны ўклад, які мігранты ўносяць у эканамічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё нашага грамадства.
На сённяшні дзень больш за 200 мільёнаў чалавек жывуць і працуюць не ў сваёй краіне. Кожны трыццаць пяты жыхар планеты з’яўляецца мігрантам.
Міжнародная міграцыя – гэта адна з асноўных адметных асаблівасцей нашага свету, які імкліва мяняецца. Глабалізацыя ў спалучэнні з ростам адрозненняў ва ўмовах жыцця як унутры дзяржавы, так і паміж дзяржавамі, прыводзіць да павелічэння маштабаў міграцыі ва ўсім свеце. Глабальная эканоміка ўсё больш залежыць ад працоўных-мігрантаў. Яны ўзбагачаюць абшчыны, якія іх прымаюць, вопытам, ведамі і людскімі рэсурсамі. Іх прысутнасць спрыяе абмену ідэямі і стымулюе культурны і навуковы прагрэс.
Разам з тым міграцыя стварае шматлікія праблемы і выклікае занепакоенасць у многіх кругах. Мігрантаў абвінавачваюць ў тым, што яны з’яўляюцца бярэмем для краін, якія іх прымаюць. Уклад мігрантаў у эканоміку, культуру і грамадскае жыццё гэтых краін рэдка атрымлівае прызнанне. Яны вымушаны мірыцца са знявагай і дыскрымінацыяй і часта становяцца ахвярамі расізму ці ксенафобіі. У наш час павялічваецца колькасць мігрантаў, якія падвяргаюцца эксплуатацыі і жорсткім адносінам з боку кантрабандыстаў і гандляроў людзьмі.
За апошнія гады ў сусветнай супольнасці расце інтарэс да ўзаемных і ўзгодненых дзеянняў у сферы міграцыі. У 1989 г. на базе міжурадавага камітэта па міграцыі была створана Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), а ў 2003 г. заснавана Глабальная камісія па міжнароднай міграцыі. Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2006 г. быў праведзены форум па пытанні аб міжнароднай міграцыі і развіцці. Форум паказаў імкненне сусветнай супольнасці вывучаць узаемасувязь і ўзаемадапаўняльны характар міжнароднай міграцыі і развіцця з мэтай выяўлення шляхоў і сродкаў максімальнага выкарыстання пераваг міжнароднай міграцыі і звядзення да мінімуму яе негатыўных вынікаў. У ходзе дыялогу на форуме быў намечаны комплекс асноўных прыярытэтных задач – ад кантролю за захаваннем праў мігрантаў і папярэджаннем эксплуатацыі і гандлю людзьмі да забеспячэння істотных выгод для развіцця і наладжвання гарманічных адносін паміж людзьмі рознага паходжання, якія жывуць побач у адным грамадстве ці дзяржаве.
Актыўныя міграцыйныя працэсы і ў Рэспубліцы Беларусь. Абумоўлены яны палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі змяненнямі, якія адбыліся ў апошнія дзесяцігоддзі, звязанымі ў першую чаргу з атрыманнем Беларуссю статусу незалежнай дзяржавы. З мэтай павышэння эфектыўнасці кіравання міграцыйнымі працэсамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавана Дзяржаўная міграцыйная праграма на 2006–2010 гады і Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі на 2007–2010 гады, якая ўключаючае падпраграму па аптымізацыі міграцыйных працэсаў. З удзелам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў ліпені 2007 года ў нашай краіне створаны Міжнародны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Рэспубліка Беларусь таксама прымае актыўны ўдзел у міжнародным супрацоўніцтве па пытаннях вымушанай, незаконнай і іншых відаў міграцыі.
Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:
- міжнароднае міграцыйнае права;
- аб’ёмы і дынаміка міжнароднай міграцыі;
- міграцыйная палітыка і супрацоўніцтва ў сферы міграцыі;
- супрацьзаконная перавозка мігрантаў і гандаль людзьмі;
- міжнародная працоўная міграцыя;
- міграцыйныя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь.
Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў. Большую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, МАМ, АБСЕ, МАП, Еўрапейскага саюза) на рускай, французскай, нямецкай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.
Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне міжнародных адносін, юрыстам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі тэорыямі і праблемамі міграцыі.
Карысныя спасылкі
Міжнародны дзень мігранта (18 снежня)
Міжнародная арганізацыя па міграцыі *
Глабальная камісія па пытаннях міжнароднай міграцыі *
Міжнародная арганізацыя працы *
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб правах чалавека ў адносінах да мігрантаў *
Жэнеўская група па пытанні аб міграцыі
Дыялог на вышэйшым узроўні па пытанні аб міжнароднай міграцыі і развіцці
ЮНІФЕМ: працоўныя жанчыны-мігранты *
Аддзел па паляпшэнні стану жанчын (АПСЖ): міграцыя і жанчыны *
Камісія па стане жанчын (КСЖ): гендэрныя аспекты міжнароднай міграцыі *
Міжнародны навучальны і навукова-даследчы інстытут ААН па паляпшэнні стану жанчын
ЮНФПА: жанчыны і міжнародная міграцыя *
Міжнародная арганізацыя працы: міжнародная міграцыя працоўнай сілы *
Сусветны банк: міграцыя і развіццё *
Міжнародная міграцыя і развіццё: Праграма даследаванняў у галіне эканомікі развіцця *
Сусветная арганізацыя аховы здароўя: міграцыя работнікаў аховы здароўя *
ЮНЭЙДС: мігранты і працоўныя *
ЮНЕСКА: міжнародная міграцыя і палітыка разнастайнасці культур *
УВКБ: абарона бежанцаў і міжнародная міграцыя *
Пастаянны форум ААН па пытаннях карэнных народаў: карэнныя народы і міграцыя *
Праграма па пытаннях палітыкі ў галіне міжнароднай міграцыі (ППММ) (4–15 верасня 2006 года)
Сусветная канферэнцыя па барацьбе з расізмам: міграцыя і дыскрымінацыя
Дакументы
Міжнародная канвенцыя па ахове праў працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў
Даклады спецыяльных дакладчыкаў па пытанні аб правах чалавека ў адносінах да мігрантаў
Даклад Генеральнага сакратара «Насілле ў адносінах да працоўных жанчын-мігрантаў» (A/62/177)
Арганізацыя дыялогу на вышэйшым узроўні па пытанні аб міжнароднай міграцыі і развіцці (A/60/864)
Ахова праў усіх працоўных мігрантаў як інструмент павышэння эфектыўнасці працэсу развіцця (A/61/120)
Рэзюмэ дыялогу на вышэйшым узроўні па пытанні аб міжнароднай міграцыі і развіцці (A/61/515)
Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі
Даклады Генеральнага сакратара «Міжнародная міграцыя і развіццё» (A/63/265 + Corr.1 и A/60/871 + A/59/325)
* – толькі на англійскай мове.