ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Заняткі па інфармацыйных рэсурсах у сферы турызму і гасціннасці
Творчыя заняткі “Навагодняя ялінка”

“Новый год к нам мчится…”

“Новый год к нам мчится…”
Іншыя навіны

Выстава “Новый год к нам мчится…” праходзіць з 11 снежня па 18 студзеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164).

Зіма – самы чароўны час года. З іскрыстым снегам да нас вяртаецца вера ў казку і абуджаецца жаданне цудаў. Мы прадчуваем Новы год, упэўненыя ў тым, што “скоро все случится”, – спраўдзяцца таемныя жаданні і здзейсняцца нават самыя неверагодныя мары.

Прадстаўленыя на выставе кнігі падкажуць, як у Новы год напоўніць дом настроем і чараўніцтвам, выбраць навагодні ўбор, сваімі рукамі стварыць сувеніры і ўпрыгожыць ёлку, накрыць святочны стол і, вядома ж, як выказаць любоў і падарыць цяпло родным і блізкім.

Экспазіцыя прыадкрые таксама заслону таямніцы навагодніх персанажаў, пазнаёміць з маёнткам беларускага Дзеда Мароза, творцы цудоўнай беларускай зімы, і раскажа пра зімовыя святочныя традыцыі беларусаў.


Час працы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – пачытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам