ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ён першы сеяў зярняты...
ХV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Па абавязку сэрца і сумлення

Па абавязку сэрца і сумлення
Іншыя Навіны

З 1 па 29 лютага 2008 г. у зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Па абавязку сэрца і сумлення», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Станіслава Пятровіча Шушкевіча, беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі.



У шматграннай пісьменніцкай дзейнасці Станіслава Пятровіча Шушкевіча надзвычай важнай галіной была творчасць для дзяцей. Ён адносіцца да тых аўтараў, што пісалі для дзяцей не ад выпадку да выпадку, а няспынна, з дня ў дзень, аддаючы дзецям і багаты жыццёвы вопыт, і натхненне, і талент. Яго творы для юных чытачоў прасякнуты пафасам высокай грамадзянскасці, актыўна садзейнічаюць далучэнню дзяцей да свету цудоўнага, узвышаюць іх духоўна.

Экспазіцыя складаецца з 5-ці раздзелаў. У 4-х першых прадстаўлена літаратурная спадчына пісьменніка, апошні раздзел знаёміць з кнігамі і артыкуламі, прысвечанымі С. Шушкевічу.

«Свет даверу і мудрасці» – так называецца першы раздзел экспазіцыі, што змяшчае творы аўтара, напісаныя ім для дзяцей і дарослых. Яны былі выдадзены як асобнымі кнігамі, так і ўключаны ў паэтычныя і празаічныя зборнікі пісьменніка. У экспазіцыі прадстаўлены таксама творы, якія былі надрукаваны ў калектыўных зборніках і перыядычных выданнях. Адметнае месца ў экспазіцыі займаюць збор твораў у 2-х тамах (1978) і зборнік вершаў «Выбранае» (1988). Сярод экспанатаў выстаўкі – першая кніга паэзіі С. Шушкевіча «Вершы», якая выйшла ў 1934 годзе, кнігі з аўтографамі.

Другі раздзел экспазіцыі «Чароўная магія слова» знаёміць з перакладамі Станіслава Шушкевіча твораў іншых аўтараў. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць убачыць пераклады з рускай, малдаўскай, літоўскай, латышскай і іншых моў свету.

Аб тым што многія творы пісьменніка перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы, сведчаць экспанаты, прадстаўленыя ў 3-ім раздзеле экспазіцыі – «Паэт радасці».
Асобным раздзелам – «Мовай пачуццяў» – на выстаўцы прадстаўлены творы паэта, пакладзеныя на музыку. Да меладычнай паэзіі С. Шушкевіча звярталіся кампазітары Ю. Семяняка, Я. Цікоцкі, Л. Панько, З. Яўтуховіч, С. Бельцюкоў, А. Рэмізоўская і іншыя.

Публікацыі апошнягя раздзела – «Душэўная шчырасць» – апавядаюць пра творчы і жыццёвы лёс юбіляра.

Кантактны тэл. 293-27-16
Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам