ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Цырымонія дароўнай перадачы 50-ці тамоў Нобелеўскай энцыклапедыі
Па абавязку сэрца і сумлення

Ён першы сеяў зярняты...

Ён першы сеяў зярняты...
Іншыя навіны

З 4 па 29 лютага 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) адкрыта юбілейная кніжная выстаўка «Ён першы сеяў зярняты...», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, перакладчыка, публіцыста і асветніка В.І. Дуніна-Марцінкевіча.



Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры, першым яе класікам. Жыццёвы шлях пісьменніка ахоплівае ледзь не ўсё ХIХ стагоддзе, а яго творчы шлях – гэта шлях ад фальклорных і ананімных твораў да сталай прафесійнай літаратуры, пройдзены ў перыяд станаўлення беларускага прыгожага пісьменства. Самаахвярным грамадзянскім подзвігам, улічыўшы канкрэтныя гістарычныя ўмовы, можна назваць творчасць В.І. Дуніна-Марцінкевіча - паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, перакладчыка, публіцыста і асветніка. Яна ўяўляе рух да рэалізму і адлюстроўвае мастацкія пошукі ўсёй беларускай літаратуры ХIХ стагоддзя, але, на жаль, дайшла да нашчадкаў далёка не ў поўным выглядзе. Дунін-Марцінкевіч адзін паспеў напісаць па-беларуску столькі, колькі вядома з напісанага яго сучаснікамі.

Юбілейная кніжная выстаўка, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, - адна з частак святочнага мерапрыемства, прысвечанага В. Дуніну-Марцінкевічу.

Экспазіцыя налічвае больш за 100 дакументаў:
  • арыгінальныя прыжыццёвыя выданні («Гапон», 1855; польскамоўныя творы, выдадзеныя ў Мінску і Вільні ў 1856, 1857, 1861 гадах);
  • перавыданні пачатку ХХ в. на польскай мове («Гапон», «Вечарніцы»);
  • «Пан Тадэвуш» А.Міцкевіча ў перакладзе Дуніна-Марцінкевіча;
  • даваенныя і пасляваенныя выданні;
  • «Нязнаны верш» (1868), упершыню надрукаваны на старонках газеты «Мінскі лісток» у 1902 г. без прозвішча аўтара.
Выстаўка змяшчае шмат матэрыялаў (кнігі, часопісы, зборнікі канферэнцый) аб жыцці і творчасці пісьменніка. Экспазіцыя цікава аформлена і разлічана на самую шырокую чытацкую аўдыторыю. Яна размешчана ў кальцавым калідоры 3-га паверха (насупраць галерэі «Лабірынт»). Тут жа можна пазнаёміцца і з матэрыяламі прадстаўленай  Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры перасовачнай выстаўкі "Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!", прысвечанай юбілею класіка.

Кантактны тэлефон 293-28-86.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам