ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Збліжэнне культур у інтарэсах усёй планеты
Сімяон Полацкі. Да 380-годдзя з дня нараджэння

Пад флагам Сусветнай гандлёвай арганізацыі к развіццю сусветнага гандлю

Пад флагам Сусветнай гандлёвай арганізацыі к развіццю сусветнага гандлю
Іншыя Навіны

З 5 студзеня па 16 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Пад флагам Сусветнай гандлёвай арганізацыі к развіццю сусветнага гандлю”.


Выстаўка прысвечана 15-годдзю Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) – міжнароднай эканамічнай арганізацыі, якая займаецца пытаннямі шматбаковага рэгулявання гандлю (таварамі, паслугамі і інтэлектуальнай уласнасцю).

СГА з’яўляецца пераемніцай Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі (ГАТТ), якое было заключана ў 1947 годзе і на працягу амаль 50 гадоў фактычна выконвала функцыі міжнароднай арганізацыі. ГАТТ паклала пачатак лібералізацыі гандлю шляхам зніжэння імпартных мытных падаткаў. Пагадненне рэгулявала толькі гандаль таварамі, сфера дзейнасці СГА больш шырокая: акрамя гандлю таварамі, яна рэгулюе таксама гандаль паслугамі і гандлёвыя аспекты праў інтэлектуальнай уласнасці.

Афіцыйнай датай утварэння СГА з’яўляецца 1 студзеня 1995 года. У адпаведнасці з Пагадненнем аб заснаванні СГА, якое было падпісана 15 красавіка 1994 года, краінамі – заснавальніцамі арганізацыі сталі ўсе браўшыя ўдзел у перамовах стораны – удзельніцы ГАТТ (на той момант – 125 дзяржаў).

На сёняшні час членамі СГА з’яўляюцца 153 дзяржавы. Яшчэ 27 дзяржаў маюць статус наглядальніка СГА. Большасць з іх, у тым ліку Рэспубліка Беларусь (статус наглядальніка – з 1993 года), вядуць перамовы аб далучэнні да гэтай арганізацыі.

Галоўная задача СГА – садзейнічаць бесперашкоднаму міжнароднаму гандлю, паколькі менавіта эканамічная свабода ў гэтай галіне садзейнічае росту і павышэнню дабрабыту ўсяго грамадства.

Асноўнымі функцыямі СГА з’яўляюцца:

  • кантроль за выкананнем патрабаванняў базавых пагадненняў СГА;
  • стварэнне ўмоў для перамоў паміж краінамі – удзельніцамі СГА;
  • рэгуляванне спрэчак паміж дзяржавамі па праблемах знешнеэканамічнай гандлёвай палітыкі;
  • кантроль за палітыкай дзяржаў – членаў СГА ў галіне міжнароднага гандлю;
  • аказанне дапамогі краінам, якія развіваюцца;
  • супрацоўніцтва з іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

У аснове дзейнасці СГА ляжаць тры міжнародныя пагадненні, падпісаныя большасцю дзяржаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у светагаспадарчых адносінах: Генеральнае пагадненне аб гандлі таварамі (ГАТТ), Генеральнае пагадненне аб гандлі паслугамі (ГАТС) і Пагадненне аб гандлёвых аспектах праў інтэлектуальнай уласнасці (ТРІПС). Асноўная мэта гэтых пагадненняў – аказваць дапамогу прадпрыемствам усіх краін, якія займаюцца экспартна-імпартнымі аперацыямі.

Cёння шматбаковыя гандлёвыя пагадненні ГАТТ/СГА выкарыстоўваюцца як аснова рэгулявання экспартна-імпартных узаемасувязей больш за 150 краін. Яны з’яўляюцца таксама арыенцірам для распрацоўкі і практычнага прымянення нацыянальных заканадаўчых і нарматыўных актаў у галіне знешняга гандлю.

Сама арганізацыя з’яўляецца форумам, на якім у працэсе калектыўных абмеркаванняў і перамоў фарміруюцца правілы міжнароднага гандлю і разглядаюцца пытанні скарачэння бар’ераў на яго шляху.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя сладаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Гісторыя ўтварэння СГА, яе асноўныя мэты, задачы і прынцыпы функцыянавання;
  • Рэгуляванне сусветнага гандлю ў межах шматбаковых пагадненняў і правіл СГА;
  • Замежны вопыт уступлення ў СГА;
  • Рэспубліка Беларусь на шляху ў СГА.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне сусветнай эканомікі, знешнегандлёвай дзейнасці, фінансава-крэдытных зносін, кіраўнікоў і работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, студэнтаў і выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі сусветнай эканомікі і міжнароднага гандлю.

Карысныя спасылкі

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам