ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адзіны дзень інфармавання “Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы”
Адкрылася першая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

Першая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

Першая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”
Іншыя навіны

Першая экспазіцыя цыкла выставак, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, працуе з 14 лістапада па 31 снежня ў кальцавой галерэі 3-га паверха.

З першага дня нападзення Германіі на СССР пачалося гераічнае супрацьстаянне савецкага народа на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якое працягвалася 1129 дзён, да канца ліпеня 1944 года.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на беларускіх землях характарызаваліся жорсткасцю, бескампраміснасцю, вялікім прасторавым ахопам і сталі яркай гераічнай і трагічнай старонкай гісторыі Беларусі, якая працягвае жыць у памяці нашчадкаў.

80 год таму пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь пачынае цыкл выстаў “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”.

Цыкл мае назву, сугучную вядомаму закліку класіка беларускай літаратуры, народнага паэта БССР Якуба Коласа да свайго народа. У сакавіку 1942 года, праз тры месяцы пасля бітвы за Маскву, аднаго
з пераломных момантаў у ходзе Вялікай Айчыннай вайны, калі савецкая армія пачала контрнаступленне на ворага, у газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” былі надрукаваны словы паэта: “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю. … Вялікія бітвы пачаліся і скончацца на табе, беларуская зямля. … На захад ідзе Чырвоная армія, жалезнаю мятлою вымятае грабежніцкія орды ашалелага фашызму”.

Zara_vyzvaliennia-7.jpg

У першай экспазіцыі цыкла прадстаўлены матэрыялы пра стан акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў 1943–1944 гадах, факты генацыду мірнага насельніцтва. Падаецца хроніка асноўных падзей пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд з верасня па снежань 1943 года – ад фарсіравання Дняпра і вызвалення першага населенага пункта Беларусі Камарына да Гарадоцкай наступальнай аперацыі і вызвалення Езярышча і Гарадка. У экспазіцыі прадстаўлены кніжныя і перыядычныя выданні часоў Вялікай Айчыннай вайны, сучасныя акадэмічныя і архіўныя выданні – энцыклапедыі, навуковыя дапаможнікі, манаграфіі, успаміны ўдзельнікаў, копіі архіўных дакументаў – актаў, загадаў, пастаноў, дзённікаў баявых дзеянняў партызанскіх атрадаў і інш.


Вялікую адметнасць маюць літаратурна-мастацкія і выяўленчыя выданні, надрукаваныя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, што служылі патрыятычнай і ідэалагічнай зброяй у барацьбе з ворагам і мацавалі дух салдатаў, падпольшчыкаў, партызанаў і мірных жыхароў, што прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі.

Запрашаем пазнаёміцца з выставай і ўзнавіць падзеі хронікі вызвалення Беларусі, звярнуцца да кніг і дакументаў, што зберагаюць і ўвекавечваюць памяць пра тыя гераічныя часы, пра ўдзельнікаў і сведак Вялікай Айчыннай вайны.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам