ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча з папулярнымі пісьменніцамі
Мамін дзень

Праметэй Адраджэння

Праметэй Адраджэння
Іншыя Навіны

З 6 па 28 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстаўка “Праметэй Адраджэння”, прысвечаная 540-годдзю з дня нараджэння Мікеланджэла Буанароці (1475–1564).


Геній Мікеланджэла – універсальны. Мастак быў тытанам па складзе асобы і бязмежнай моцы творчай фантазіі, а шматграннасць яго дару выявілася ў жывапісе, архітэктуры, паэзіі, але найперш – у скульптуры. Унікаючы ў форму, утоеную ў коснай матэрыі, ён “вызваляў” яе з нябыту, адсякаючы ад мармуровай глыбы “ўсё лішняе”.

Творчасць майстра, сталае бліскучым заключным этапам італьянскага Адраджэння, сыграла велізарную ролю ў развіцці еўрапейскага мастацтва, шмат у чым падрыхтавала станаўленне маньерызму, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне прынцыпаў барока. Яго тварэнні – фрэскавыя размалёўкі Сіксцінскай капэлы ў Ватыкане, статуі Давыда і Майсея, сабор Святога Пятра ў Рыме – з'яўляюцца велізарным здабыткам усяго чалавецтва.

На кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы прадстаўлены як айчынныя, так і замежныя выданні. Сярод экспанатаў – альбомы і кнігі, рэпрадукцыі і камплекты паштовак з работамі мастака, паэтычныя творы Мікеланджэла, а таксама часопісныя публікацыі і іншы матэрыял, што дазваляе ў поўнай меры азнаёміцца з творчасцю вялікага майстра.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 70 дакументаў.

Выстаўка разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца мастацтвам італьянскага Адраджэння і творчасцю Мікеланджэла Буанароці.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам