ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Цудоўныя ператварэнні ў навагоднюю ноч
“Сабраць” Багдановіча

Россып залацінак слоў

Россып залацінак слоў
Іншыя навіны

З 7 снежня па 10 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Россып залацінак слоў”, прысвечаная 70-годдзю Міколы (Мікалая Аляксандравіча) Маляўкі, беларускага паэта і перакладчыка.


Паэзіі М. Маляўкі ўласціва шчырасць, любоў да роднага краю і яго землякоў. Менавіта гэтыя якасці выхавала ў пісьменніка родная Стаўбцоўшчына, якая падаравала шмат таленавітых людзей нашай краіне.

М. Маляўка з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1992), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1997), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2002).

Выстаўка, прысвечаная пісьменніку, складаецца з пяці раздзелаў.

У першым раздзеле “Спрадвечнае і зямное” прадстаўлены аўтарскія зборнікі паэта. Сярод іх – “Едуць маразы” (1966), “Лотаць” (1973), ”Эстакада” (1982), “Аднавякоўцы” (1988), “Зімні дождж” (1991), “Ручнічок на крыжы” (1995), “Покуць” (2001), “Сядзіба, альбо Хата з матчынай душою” (2002), “Старая зямля” (2005), “Дзічка ў полі” (2007), “Марфутка-імянінніца” (2008) і інш.

Творы паэта, надрукаваныя ў калектыўных зборніках і перыядычных выданнях, змешчаны ў раздзеле “Раячыся з лёсам”.

Працягвае экспазіцыю раздзел “Дар зямлі роднай”, які знаёміць з перакладчыцкай дзейнасцю М. Маляўкі. Тут жа экспануюцца творы пісьменніка, перакладзеныя на рускую, украінскую і балгарскую мовы.

Асобны раздзел выстаўкі змяшчае творы паэта, пакладзеныя на музыку.

Закрывае выстаўку раздзел “Задушэўная споведзь”. У яго ўвайшлі публікацыі пра жыццёвы і творчы шлях М. Маляўкі, змешчаныя ў энцыклапедыях і перыядычных выданнях.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам