ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мінскай духоўнай акадэміяй
ХХI Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

Сэрца, якое мілуе

Сэрца, якое мілуе
Іншыя навіны

Кніжная і фотавыстаўка “Сэрца, якое мілуе” прысвечана жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935–2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

У экспазіцыю ўвайшлі 18 планшэтаў з сюжэтнымі фотаздымкамі, каля 50 розных кніжных выданняў, прадстаўленых бібліятэкай імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мінскай духоўнай акадэміі. Сярод іх ілюстраваныя выданні да юбілеяў мітрапаліта, зборнікі выбраных пропаведзяў, артыкулаў, гутарак, у тым ліку ў перакладзе на нямецкую і англійскую мовы, калядныя і велікодныя пасланні розных гадоў. У выданнях уздымаюцца пытанні актуальнай багаслоўскай праблематыкі, узаемаадносіны царквы і дзяржавы, рэлігійнае, гістарычнае і сацыяльнае прызванне чалавека.

Асоба мітрапаліта Філарэта вядомая як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі. Яго служэнне праходзіла ў розных краінах і заўсёды было накіравана на захаванне міру, умацаванне дыялогу царквы і дзяржавы. Уладыка мог размаўляць з кожным чалавекам на блізкай і зразумелай яму мове. Людзі розных узростаў, прафесій, рэлігійных поглядаў – свецкія і святары, чыноўнікі і бізнесмены, багасловы і настаўнікі, дзеці і людзі старэйшага пакалення – кожны мог знайсці ў яго словах тое, што падтрымлівае і ўмацоўвае ў імкненні жыць і імкнуцца да лепшага ў трывожны час сучаснасці.

Аўтары выставы: Аксана Кнаус, фатограф прыхода храма ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску, з 2016 па 2021 год – фатограф мітрапаліта Філарэта, аўтар праекта mf-memory.by; Ілья Перчанка, загадчык бібліятэкі імя мітрапаліта Філарэта, з 2005 па 2021 год – іпадыякан мітрапаліта Філарэта.


Выстава працуе з 10 лістапада да 1 снежня 2022 г. у кальцавой галерэі 2-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам