З 1 ліпеня па 26 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Сучаснае электроннае асяроддзе: агляд перадавых камп’ютарных тэхналогій”.
Сучасныя інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі значна пашырылі магчымасці чалавека. Камп’ютарызацыя ўсіх сфер грамадскага жыцця – адна з самых уражлівых падзей.
Камп’ютарныя лакальныя, рэгіянальныя, міжрэгіянальныя і глабальныя сістэмы сувязі ствараюць інфраструктуру сучаснай цывілізацыі. Атрыманне інфармацыі, яе апрацоўка і ўжыванне маюць вырашальнае значэнне ў такіх галінах чалавечай дзейнасці, як эканоміка, права, адукацыя, ахова здароўя. Спецыялістаў у дадзеных галінах зацікавяць артыкулы з перыядычных выданняў “Новая экономика”, “Бухгалтерский учёт и анализ”, “Стандартизация”, “Банкаўскі веснік”, “Право.by”, “Юстиция Беларуси”, “Судебный вестник плюс”, “Информатика”, “Народная асвета”, “Веснік адукацыі” і многіх іншых.
Сёння ў свеце адбываецца глабальная лічбавая трансфармацыя бізнесаў, эканомік, сістэм дзяржкіравання і нават краін у цэлым. Сусветная эканоміка шукае новыя пункты росту, і Беларусь можа заняць годнае месца ў зменлівай сістэме. Для гэтага неабходна як мага хутчэй інтэграваць лічбавыя тэхналогіі ў нацыянальную эканоміку. Больш падрабязна пра гэта распавядаюць публікацыі ў часопісах “Экономика Беларуси”, “Наука и инновации”, “Проблемы управления”, “Экономика. Финансы. Управление”, “Директор”, “Таможенный вестник”, “Земля Беларуси”, “Вышэйшая школа”, “Адукацыя і выхаванне”.
Усяго на выстаўцы прадастаўлена каля 40 перыядычных выданняў.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Спіс літаратуры
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.