ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Культурна-спартыўнае мерапрыемства бібліятэкі
У дзіцячым пакоі прайшло мерапрыемства да Дня бібліятэк

Турызм у эпоху глабалізацыі – свет, адкрыты для ўсіх

Турызм у эпоху глабалізацыі – свет, адкрыты для ўсіх
Іншыя навіны

З 19 верасня па 9 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Турызм у эпоху глабалізацыі – свет, адкрыты для ўсіх”, прысвечаная Сусветнаму дню турызму.


Гэты Дзень быў заснаваны на трэцяй сесіі Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі (СТА) у верасні 1979 года і штогод адзначаецца 27 верасня, пачынаючы з 1980 года. Дата была абрана не выпадкова – 27 верасня 1970 года быў прыняты Статут СТА.

Мэта свята – прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў эканоміку сусветнага супольніцтва, у развіццё культурных сувязей і забеспячэнне ўзаемаразумення паміж народамі.

Міжнародны турызм аказвае моцнае ўздзеянне на эканамічнае развіццё і занятасць насельніцтва многіх краін. Па ацэнках спецыялістаў СТА, у 2010 годзе кожны восьмы працаздольны чалавек у свеце быў заняты ў гэтым сектары эканомікі. У некаторых краінах, турызм з’яўляецца асноўнай крыніцай прыбытку дзяржавы.

Акрамя ўплыву на эканоміку многіх краін, міжнародны турызм уздзейнічае на іх сацыяльнае і культурнае асяроддзе. Дзякуючы развіццю турызму ўмацоўваюцца культурныя сувязі, забяспечваецца ўзаемаразуменне і спазнанне традыцый і асноў народаў іншых краін. У 2010 годзе 940 мільёнаў турыстаў перасеклі міжнародныя межы. Знаёмства з рознымі ўкладамі жыцця, цікавымі і незвычайнымі традыцыямі, наведванне гісторыка-культурных аб’ектаў становяцца галоўнымі заахвочвальнымі матывамі для вандраванняў, якія збліжаюць мільёны людзей.

Турызм дорыць людзям добры настрой, умацоўвае здароўе, прыносіць станоўчыя эмоцыі, таму Сусветны дзень турызму ўрачыста адзначаюць у большасці краін. Гэта свята кожнага, хто хоць раз адчуў сябе вандроўцам, выбраўшыся са звыклай будзённай мітусні. Пры гэтым усё роўна куды: на мора, у горы, у лес, на бераг рэчкі або ў іншыя маляўнічыя месцы, на якія багатая наша планета.

У той жа час гэта прафесійнае свята тых, хто непасрэдна заняты ў сферы турыстычнага бізнесу і забяспечвае камфортны і бяспечны адпачынак. У гэты дзень праходзяць злёты турыстаў, святочныя мерапрыемствы і фестывалі, прысвечаныя турызму і турыстычнаму бізнесу.

Штогод Сусветная турысцкая арганізацыя абвяшчае тэму свята. Сусветны дзень турызму – 2011 праводзіцца пад дэвізам "Турызм аб’ядноўвае культуры" і накіраваны на тое, каб вылучыць ролю турызму ў знішчэнні бар’ераў паміж культурамі і стварэнні атмасферы памяркоўнасці, павагі і ўзаемнага разумення. У нашым часцяком раз’яднаным свеце гэтыя каштоўнасці ўяўляюць сабой прыступкі на шляху пераходу да больш мірнай і стабільнай будучыні.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, СТА, ЮНЕСКА, Еўрапейскага cаюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое забеспячэнне міжнароднага турызму – міжнародныя рэкамендацыі і стандарты, нарматыўна-прававыя акты.
  • Міжнародны турызм і ўстойлівае развіццё: роля і значэнне турызму ў эканамічным і сацыяльным развіцці краін і рэгіёнаў.
  • Роля турызму ва ўмацаванні культурных сувязей, узаемапавагі і ўзаемаразумення паміж народамі.
  • Эканоміка, арганізацыя міжнароднага турызму і кіраванне ім.
  • Геаграфія міжнароднага турызму.
  • Развіццё індустрыі турызму і турыстычнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.

Экспазіцыя будзе карысная спецыялістам у галіне турызму, арганізатарам турысцкага бізнесу, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў турыстычнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца міжнародным турызмам і любіць падарожнічаць.

Карысныя спасылкі:

Дакументы

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам