ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новыя калекцыі расійскіх часопісаў адкрытага доступу на платформе “ИВИС”
Экскурсія ў Вялікі тэатр Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы ўшанавалі памяць ахвяр Валынскай разні

У Нацыянальнай бібліятэцы ўшанавалі памяць ахвяр Валынскай разні
Іншыя Навіны

Напярэдадні 80-й гадавіны “крывавай нядзелі” на Валыні ў бібліятэцы адбылося адкрыццё кніжна-дакументальнай выставы “Забыты генацыд. Валынская разня 1943–1944 гг.”.

11 ліпеня 1943 г. наступіла кульмінацыя акцыі масавага знішчэння ўкраінскімі нацыяналістамі польскага насельніцтва на Валыні. У нядзелю раніцай салдаты Украінскай паўстанцкай арміі атакавалі польскія вёскі і населеныя пункты, жорстка забіваючы дзяцей, жанчын, старых. У 2016 г. Сейм Рэспублікі Польшча абвясціў 11 ліпеня Нацыянальным днём памяці ахвяр генацыду, здзейсненага ўкраінскімі нацыяналістамі адносна грамадзян Другой Польскай Рэспублікі.

Да 80-й гадавіны адной з самых драматычных для мірнага насельніцтва Валыні падзей бібліятэка падрыхтавала кніжна-дакументальную выставу, мэта якой – асэнсаваць мінулае, каб трагедыя не паўтарылася ў сучаснасці і будучыні.

На выставе экспануецца каля 60 дакументаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі. Гэта навуковыя (энцыклапедыі, зборнікі канферэнцый) і навукова-папулярныя кніжныя выданні, зборнікі архіўных дакументаў, артыкулы з перыёдыкі.

Кніжная частка дапоўнена банернай выставай “Без тэрміну даўнасці. Беларусь” і копіямі дакументаў, звязаных з дзейнасцю нацыяналістычных арганізацый на тэрыторыях БССР і УССР у 1943–1944 гг., прадстаўленымі Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

volynskaya-reznya-4.jpg

У экспазіцыі адлюстраваны погляд на падзеі савецкіх і сучасных беларускіх, польскіх, расійскіх, украінскіх гісторыкаў, журналістаў, а таксама відавочцаў Валынскай разні. Шэраг выданняў і газетных артыкулаў раскрываюць дзейнасць арганізацый украінскіх нацыяналістаў на тэрыторыі Беларусі ў 1939–1953 гг.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня праўлення РДГА “Беларускае таварыства “Веды”, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вадзім Гігін, старшыня ГА “Саюз палякаў Беларусі”, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Павел Трубчык, грамадскі дзеяч Расійскай Федэрацыі Акім Апачоў, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, СМІ.


Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць ахвяр Валынскай разні хвілінай маўчання.


Выстава працуе ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) да 29 кастрычніка 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Глядзіце таксама тэлерэпартаж аб мерапрыемстве на каналах “Беларусь 1” і СТВ.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам