ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы ўшанавалі памяць ахвяр Валынскай разні
Творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”

Экскурсія ў Вялікі тэатр Беларусі

Экскурсія ў Вялікі тэатр Беларусі
Іншыя Навіны

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі пабывалі з пазнавальнай экскурсіяй у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Наведванне Вялікага – гэта заўсёды падзея, а ў юбілейны сезон 90-годдзя тэатра – грандыёзная падзея. Вялікі тэатр – гонар беларускага народа, візітная картка краіны.

Падчас экскурсіі супрацоўнікі бібліятэкі даведаліся пра архітэктуру будынка і гісторыю тэатра, зазірнулі ў рэпетыцыйныя залы, спусціліся ў аркестравую яму, наведалі рэквізітарскую, убачылі месца захоўвання дэкарацый і касцюмаў, пазнаёміліся з унікальнымі магчымасцямі сцэны, адметнасцямі глядзельнай залы і тонкасцямі падрыхтоўкі спектакляў.


Экскурсія падарыла калектыву незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам