ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
З гісторыі незалежнасці: відэа
Нацыянальная бібліятэка ў гісторыі Беларусі: Аляксандр Суша – аб культурнай спадчыне ў ток-шоу “Кропкі над «і»”

У выніку звычкі: грані залежнасцей

У выніку звычкі: грані залежнасцей
Іншыя навіны

З 5 ліпеня па 25 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “У выніку звычкі: грані залежнасцей”.

Рэалізацыя магчымасцей, закладзеных у чалавеку, залежыць не толькі ад яго ладу жыцця, штодзённых паводзін, умення разумна распараджацца магчымасцямі здароўя, але таксама і ад звычак. Аднак многія звычкі, якія чалавек набывае яшчэ ў школьныя гады і ад якіх потым не можа пазбавіцца ўсё жыццё, сур’ёзна шкодзяць яго здароўю. Да такіх у першую чаргу адносяцца курэнне, ужыванне алкаголю і наркотыкаў. Прадстаўленыя на выставе публікацыі з часопісаў “Беларуская думка”, “Здравоохранение”, “Минская школа сегодня”, газеты “Медицинский вестник” і іншых раскажуць пра згубны ўплыў такіх залежнасцей на здароўе чалавека.

Несумненна, курэнне, злоўжыванне алкаголем, наркаманія – гэта шкодныя звычкі, якія прыносяць масу непрыемнасцей і складанасцей. Аднак існуюць і іншыя, не менш небяспечныя і распаўсюджаныя звычкі, якія негатыўна ўплываюць на дзейнасць арганізма. Артыкулы з часопісаў “Здоровье”, “Женское здоровье”, “Женский журнал” закранаюць праблемы харчовай залежнасці.

Часам мы нават не падазраём, што нашы прыхільнасці і звычайныя ўчынкі – шлях да самаразбурэння. Пракрастынацыя, прыгнечанасць, страх перамен становяцца крыніцай непатрэбных перажыванняў. З распаўсюджанымі шкоднымі звычкамі ў псіхалагічным аспекце чытачоў пазнаёмяць публікацыі ў перыядычных выданнях “Планета”, “Психология и я”, “Диалог”.

Сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі з іх бязмежнымі камунікатыўнымі, інфармацыйнымі, забаўляльнымі магчымасцямі з аднаго боку з’яўляюцца магутным сродкам інтэлектуальнага развіцця чалавека, з другога – сродкам разбурэння асобы, які падмяняе свет рэальных адносін і дзеянняў камп’ютарнымі мадэлямі, што блакіруе самастойнасць і свабоду выбару, фарміруе залежнасць ад гульні. Праблемы камп’ютарнай і інтэрнэт-залежнасці шырока асвятляюць часопісы “Здоровый образ жизни”, “Вопросы психологии”, “Psychologies” і інш.

Усяго на выставе прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам