ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музыкай абудзіць памяць
Чым жыў Год кнігі

Воднае супрацоўніцтва: вопыт мінулага і задачы будучыні

Воднае супрацоўніцтва: вопыт мінулага і задачы будучыні
Іншыя навіны

З 4 студзеня па 4 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта кніжная выстаўка “Воднае супрацоўніцтва: вопыт мінулага і задачы будучыні”, прысвечаная Міжнароднаму году воднага супрацоўніцтва.


Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2013 год Міжнародным годам воднага супрацоўніцтва на сваёй 65-й сесіі 20 снежня 2010 года (рэзалюцыя 65/154).

У рэзалюцыі адзначаецца вырашальнае значэнне водных рэсурсаў для ўстойлівага развіцця, уключаючы захаванне навакольнага асяроддзя і ліквідацыю галечы і голаду, для забеспячэння здароўя і дабрабыту людзей, а таксама дасягнення мэт у галіне развіцця, сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя. Разам з тым у ёй выяўляецца занепакоенасць з прычыны маруднага і нераўнамернага руху да пастаўленай мэты – удвая скараціць праблемы насельніцтва, якое не мае пастаяннага доступу да бяспечнай пітной вады і асноўных паслуг у галіне санітарыі.

Агульны аб’ём вады на Зямлі складае прыкладна 1 400 млн куб. км, з якіх толькі 2,5 працэнта прыходзіцца на прэсную ваду. Галоўнымі крыніцамі вады, што спажывае чалавек, з’яўляюцца азёры, рэкі і рэзервуары падземных вод, якія залягаюць параўнальна неглыбока. Эксплуатацыйная частка гэтых рэсурсаў складае толькі каля 200 тыс куб. км – гэта менш як 1 працэнт усіх запасаў прэснай вады, а значная іх частка размешчана далёка ад населеных тэрыторый, што яшчэ больш абвастрае праблемы водаспажывання. Каля 1 млрд людзей у свеце не маюць доступу да чыстай пітной вады, а 2,6 млрд чалавек не маюць доступу да асноўных санітарных паслуг. Ад хвароб, звязаных з нячыстай вадой, памірае больш людзей, чым у выніку ўсіх форм насілля, уключаючы вайну. Па дадзеных ААН, да 2025 года дзве трэція насельніцтва Зямлі будуць пакутаваць ад нястачы водных рэсурсаў. Такое становішча спраў з’яўляецца выклікам усяму чалавецтву і падрывае намаганні ў галіне развіцця. Вырашыць усе гэтыя праблемы можна толькі праз каардынацыю і сумесныя крокі зацікаўленых бакоў.

Міжнародны год воднага супрацоўніцтва павінен стаць платформай для аб’яднання намаганняў, прадпрымаемых ААН, іншымі міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, урадамі, грамадзянскай супольнасцю і бізнесам для таго, каб павысіць дасведчанасць пра праблемы ў галіне водных рэсурсаў і шляхі іх рашэння. Тым самым Год будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльнага асяроддзя для выпрацоўкі новых ідэй і пошуку найбольш эфектыўных шляхоў дасягнення міжнародна ўзгодненых мэт у сферы аднаўлення і захавання запасаў прэснай вады і воднага супрацоўніцтва на глабальным, рэгіянальным, нацыянальным і мясцовым узроўнях.

Воднае супрацоўніцтва павінна быць заснавана на прынцыпах устойлівага развіцця і спрыяць справядліваму эканамічнаму росту і ўмацаванню чалавечага патэнцыялу ва ўсіх агульных водных аб’ектах. Неабходна павысіць давер паміж усімі зацікаўленымі бакамі трансгранічнага кіравання воднымі рэсурсамі і спрыяць рэалізацыі інтэграванага кіравання воднымі рэсурсамі на ўсіх узроўнях. На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Водныя рэсурсы свету, іх стан і выкарыстанне.
  • Воднае супрацоўніцтва: міжнародныя прававыя дакументы ў галіне аховы, захавання і выкарыстання водных рэсурсаў.
  • Міжнародныя вадацёкі: ахова і кіраванне трансгранічнымі воднымі рэсурсамі.
  • Дэфіцыт прэснай вады – глабальная праблема.
  • Выкарыстанне, стан і ахова водных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая вучоным, студэнтам, аспірантам, спецыялістам у галіне гідралогіі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца праблемамі экалагічнай абароны водных рэсурсаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Рэзалюцыі

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам