16 верасня ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адкрыецца выстаўка станкавай графікі Сяргея Балянка “Блюз жалезнага даху”.
Сяргей Балянок – адзін з самых вядомых беларускіх графікаў, мастак-афарміцель многіх знаёмых з дзяцінства кніг, у ліку якіх “Колыбель для кошки” Курта Ванегута, зборнік фантастыкі “Продается планета”, зборнікі паэзіі Іосіфа Бродскага.
Мастацтвазнаўцы называюць Сяргея Балянка “нетыповым”, нават “скандальным” мастаком. Кожная работа аўтара з’яўляецца ілюстрацыяй зусім асобага жыцця нашага Скрытага, тым, ад чаго так часта хаваецца чалавек і што так старанна спрабуе не бачыць.
Графічныя работы майстра знаходзяцца ў мастацкіх музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі, Швейцарыі, Галандыі, Ірландыі, Швецыі, Францыі, Чэхіі, Канады, ЗША, Польшчы, Ізраіля, Турцыі, Кітая і іншых краін.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by