ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
Колас. Блок. Пушкін

Фотавыстаўка, прысвечаная Уга Чавесу

Фотавыстаўка, прысвечаная Уга Чавесу
Іншыя навіны

13 жніўня ў галерэі "Ракурс" (2-гі паверх) адбылося адкрыццё фотавыстаўкі "Жыццёвы шлях камандантэ Уга Чавеса".


Экспазіцыя арганізавана Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках святочных мерапрыемстваў з нагоды 61-й гадавіны з дня нараджэння камандантэ Уга Чавеса.

На фотавыстаўцы прадстаўлена 33 работы – адлюстраванне найважнейшых момантаў жыцця першага венесуэльскага прэзідэнта-рэвалюцыянера, пачынаючы з ранняга дзяцінства. Па прадстаўленых фатаграфіях наведвальнікі змогуць прасачыць, як чалавек, верны ідэалам барацьбы за справядлівасць, паступова ператвараецца ў лідэра Баліварыянскай рэвалюцыі і становіцца натхняльным прыкладам для нацый усяго свету.

У Беларусі з асаблівай павагай адносяцца да Уга Чавеса. Развіццё стратэгічных партнёрскіх адносін паміж Венесуэлай і Беларуссю, пачатак якім паклалі Уга Чавес і Аляксандр Лукашэнка, па-ранейшаму з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у знешняй палітыцы абедзвюх краін.

Гасцей віталі часовы павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Марыя Антонія Кабеса Авіла і першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Ерамееўна Далгаполава.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56; 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам