ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Чай – мастацтва, даступнае ўсім
Казкі чараўніцы зімы

“Калевала” па-беларуску

“Калевала” па-беларуску
Іншыя навіны

10 снежня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя першага перакладу на беларускую мову фінскага нацыянальнага эпасу “Калевала”.


Эпас “Калевала” ў перакладзе Якуба Лапаткі ўбачыў свет у лістападзе ў выдавецтве Зміцера Коласа. У адрозненне ад шэрагу іншых перакладаў “Калевалы” на замежныя мовы пераклад на беларускую быў зроблены непасрэдна з фінскай і выдатна перадае ўсе тонкасці арыгіналу: і мову, і інтанацыю, і вобразны свет.

“Калевала” – нацыянальны эпас Фінляндыі, у аснове якога ляжаць карэла-фінскія народныя вершы і песні, сабраныя і апрацаваныя выбітным фінскім паэтам Эліясам Лёнратам. Першае выданне “Калевалы” з’явілася ў 1835 годзе, 180 гадоў таму. За гэты час фінскі эпас быў перакладзены на больш за 60 моў свету.

З’яўленне “Калевалы” адыграла важную ролю для развіцця фінскага грамадства, стала краевугольным каменем фінскай нацыянальнай свядомасці. І сёння “Калевала” з’яўляецца крыніцаю натхнення для многіх грамадскіх дзеячаў і дзеячаў культуры: мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў. Так, менавіта фінскі эпас натхніў Дж. Р.Р. Толкіена на напісанне рамана “Уладар пярсцёнкаў”…

У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Фінляндскай Рэспублікі ў Літоўскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Беларусь Харры Мякі-Рэйніка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, кіраўнік аддзялення Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лаўры Пулала, выдавец Зміцер Колас і перакладчык Якуб Лапатка.

Падчас мерапрыемства госці пазнаёміліся і з мастацкай выстаўкай “«Калевала» вачыма рускіх мастакоў”, якая з’яўляецца вынікам сумеснага праекта аб’яднання “Калевала” (Хельсінкі) і Інстытута Фінляндыі (Санкт-Пецярбург). Выстаўка прымеркавана да 180-гадовага юбілею “Калевалы” і будзе доўжыцца да 17 студзеня 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам