ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Плённы саюз мужчыны і жанчыны
Прэзентацыя факсіміле кніг Скарыны ў Магілёве

Нізка пачуццяў

Нізка пачуццяў
Іншыя Навіны

27 лістапада ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі акварэляў Уладзіміра Рынкевіча “Нізка пачуццяў”.


У экспазіцыі прадстаўлены 30 акварэляў мастака, якія можна назваць творчымі пошукамі двух апошніх гадоў. Большасць твораў яшчэ ні разу не пакідала майстэрню. Мастак прапануе гледачам увайсці ў сааўтарства з ім, далучыцца да віртуальнага стварэння вобразных кампазіцый, атрымаць радасць у пачуццёвым адчуванні колеравай гармоніі, пошуках дынамічных лінейна-пластычных рухаў, непаўторных фактур.

Пад час урачыстага адкрыцця намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч распавяла пра шматлікія творчыя праекты, у якіх прымаў удзел Уладзімір Рынкевіч, падкрэсліла, што заўсёды творы мастака выклікалі цікаўнасць, адрозніваліся асобым аўтарскім стылем і каларытам.

“Жанр акварэлі вельмі складаны і патрабуе паглыбленага аналізу. У працах Уладзіміра Рынкевіча дамінуе паэтычны пачатак і колеры святла. Ён не проста мастак, а майстар” – адзначыў літаратуразнаўца, пісьменнік Алесь Бельскі.

Сваімі думкамі пра выстаўку падзяліўся доктар мастацтвазнаўства, прафесар Рыгор Шаура, звярнуўшы ўвагу на асаблівасці тэхнікі мастака і яго ўклад у мастацтва.

Напрыканцы ўрачыстасці Уладзімір Рынкевіч падзякаваў за ўвагу да выстаўкі і запрасіў усіх прысутных азнаёміцца з экспазіцыяй.

Уваход на выстаўку платны (складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам