ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
24 пытанні Раману Матульскаму
Музейныя заняткі ў чэрвені

Прамяністая творчасць: “Сонца” ў “Панараме”

Прамяністая творчасць: “Сонца” ў “Панараме”
Іншыя навіны

1 чэрвеня ў бібліятэцы адкрылася выстаўка дзіцячай графікі “Яе Вялікасць – Літара”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.


Напярэдадні гэтага добрага свята 22-гі паверх бібліятэкі ўпрыгожылі работы юных мастакоў арт-студыі з прамяністай назвай “Сонца”. Яна была заснавана ў 2000 годзе пры Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. У 2011-м пераехала ў Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску, дзе па сённяшні дзень працуе пад кіраўніцтвам мастака, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Алы Кейге.

Штогод “Сонца” праводзіць мастацкія выстаўкі, прысвечаныя творчасці вядомых пісьменнікаў, важным гістарычным падзеям, святочным датам. Напрыклад, выстаўка ілюстрацый да казак Аляксандра Пушкіна і вершаў Агніі Барто, мастацкі праект па песнях, прысвечаных перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, выстаўка графікі “Лінія, штрых, пляма” і многія іншыя.

“Яе Вялікасць – Літара”, чарговая экспазіцыя арт-студыі “Сонца”, прадстаўляе ўвазе наведвальнікаў погляд юных мастакоў на літару праз казку, уважліва прачытаную, асэнсаваную і зразумелую.

У адкрыцці вернісажу прынялі ўдзел Алена Даўгаполава, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Наталля Аўралёва, кансультант Прадстаўніцтва Рассупрацоўнітва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску; Яўгенія Субоціна, галоўны спецыяліст Прадстаўніцтва Рассупрацоўнітва; Людміла Рыбакова, генеральны прадзюсар міжнароднай выстаўкі-конкурсу сучаснага мастацтва “Беларускі тыдзень мастацтва”, член Творчага саюза мастакоў Расіі, і, канечне, Ала Кейге, кіраўнік арт-студыі “Сонца”.

Запрашаем дзяцей і іх бацькоў наведаць выстаўку, каб у чарговы раз пераканацца: дзяцінства – лепшы час для чытання добрых казак і бязмежнай творчасці.

З Днём абароны дзяцей!

Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 20 жніўня 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

З 2 чэрвеня ўваход на выстаўку платны, адпавядае кошту наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам