ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыты доступ да базы даных “Беларусь у асобах і падзеях”
Семінар-трэнінг па электронных інфармацыйных рэсурсах

Віцебск. Арт-50

Віцебск. Арт-50
Іншыя навіны

16 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Віцебск. Арт-50”.


Выстаўка прысвечана 100-годдзю Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. Машэрава і 50-годдзю яго мастацка-графічнага факультэта.

Мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. Машэрава – адна з галоўных кузняў мастацкіх кадраў. Сярод яе выпускнікоў – вядомыя мастакі і мастацтвазнаўцы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускага мастацтва.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 дыпломных работ выпускнікоў мастацка-графічнага факультэта пераважна апошніх дваццаці гадоў. Сярод твораў – жывапіс, графіка, акварэль і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Пачаў мерапрыемства загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ф.А. Ястраб. На вернісажы выступілі кіраўнік культурнага цэнтра нацыянальнай бібліятэкі Беларусі С.І. Шарамецьеў; дэкан мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. Машэрава Д.А. Сянько; загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава М.А. Гугнін; мастацтвазнавец і мастак Я.М. Сахута; мастацтвазнавец, прафесар Р.Ф. Шаура; жывапісец В.К. Касцючэнка; загадчык кафедры дызайна інтэр’ераў Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава Л.Я. Дзягілеў.

У галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэгулярна праходзяць вернісажы вядучых мастацкіх устаноў рэспублікі, і выстаўка “Віцебск. Арт-50” стала працягам цыкла мерапрыемстваў такога роду.

Экспазіцыя размяшчаецца ў галерэях “Ракурс” і “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 1 сакавіка 2010 г.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам