ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Святкаванне Дня маці
Што можа аддзел культуры ў... бібліятэцы

Выстаўка жывапісу Уладзіміра Акулава

Выстаўка жывапісу Уладзіміра Акулава
Іншыя навіны

14 кастрычніка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі авангарднага жывапісу Уладзіміра Акулава, прысвечанай 60-годдзю мастака.


Уладзімір Акулаў – яркі прадстаўнік другой хвалі беларускага авангарда. На яго фарміраванне як чалавека і мастака пад час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта вялікі ўплыў аказаў мастак і педагог Аляксандр Салаўёў.

Як адзначыла пад час мерапрыемства намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Кузьмініч, творчасць Акулава заўсёды распазнавальная. “Дзякуй нашай краіне за вялікія таленты, якія яна дорыць нам! Спадзяюся, што адкрыццё чарговай выстаўкі дасць крылы мастаку на стварэнне новых шэдэўраў”, – сказала яна.

”Акулаў нават пад час росквіту авангарда не быў падобны ні да каго, – лічыць мастацтвазнавец Ларыса Фінкельштэйн. – Ён вылучаецца адвагай і незалежнасцю ад стыляў і канонаў, дзякуючы чаму мы бачым вельмі рознага таленавітага мастака”. Спецыяліст расказала гасцям выстаўкі пра тое, што экспазіцыя сабрала работы майстра розных гадоў, сярод якіх можна ўбачыць і “першыя закаханасці” у творчасць знакамітых еўрапейскіх мастакоў, і сталыя шэдэўры Уладзіміра Акулава.

З’яўляючыся чалавекам дапытлівым, знаходзячыся заўсёды ў пошуку, Уладзімір Акулаў аб’ездзіў увесь былы Савецкі Саюз ад Цюмені і Краснадара да крымскага Кактэбеля, працаваў у Германіі, Бельгіі, Італіі. Больш за тое, у Германіі, Бельгіі і ЗША засталіся цэлыя цыклы яго работ.

Выстаўка працуе з 15 кастрычніка, уваход платны (складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі).

Тэлефоны для даведкі: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам