ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Часопісу “Маладосць” – 70
Лекцыя-канцэрт “Талака”

Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (+відэа)

Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (+відэа)
Іншыя Навіны

27–28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ХІХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях выступілі больш за 60 навукоўцаў з Беларусі і Расіі.

На пасяджэннях прагучалі даклады беларускіх даследчыкаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Мінскай духоўнай акадэміі, прадстаўнікоў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў і архіваў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Канферэнцыя праходзіла ў змешаным фармаце, былі арганізаваны анлайн-трансляцыя і дыстанцыйнае падключэнне аддаленых удзельнікаў. Шэраг даследчыкаў устаноў культуры Расійскай Федэрацыі – Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Татарстан, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Карэлія, Нацыянальнай бібліятэкі Удмурцкай Рэспублікі, Калінінградскай абласной навуковай біблатэкі, Калужскай абласной навуковай бібліятэкі імя В.Р. Бялінскага – прадставілі вынікі сваіх навуковых пошукаў у дыстанцыйным фармаце.

Запіс трансляцыі будзе даступны на канале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Матэрыялы канферэнцыі апублікаваны ў зборніку “Матэрыялы ХІХ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў”.

Канферэнцыя дазволіла абмеркаваць шырокае кола пытанняў, сярод якіх эвалюцыя кніжнай культуры ад старажытных рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, сучасны стан і перспектывы развіцця комплекснай навукі пра кнігу.

Выказваем падзяку партнёрам мерапрыемства – ААТ “Спартак” і ЗАТ “Мінскі завод безалкагольных напояў”.

Праграма МКЧ. Відэазапіс канферэнцыі (2-гі дзень):

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў – 2023

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам