ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (+відэа)
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў – 2023 (+відэа)

Лекцыя-канцэрт “Талака”

Лекцыя-канцэрт “Талака”
Іншыя Навіны

28 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася лекцыя-канцэрт “Талака” з цыкла “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.

Талака (калектыўная праца, добраахвотная і бескарыслівая) – адна з самых старажытных традыцый беларусаў. Увесну ці ўвосень разам выходзілі на палі. Менавіта талакой збіралі ўраджай. Ну а пасля працы арганізоўвалі агульнае свята. Менавіта такое свята і стварыла для слухачоў музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Музыканты і госці мерапрыемства з энтузіязмам выканалі народныя песні “Пасеялі дзеўкі лён”, “Туман ярам даліною”, “Цячэ вада ў ярок” і інш. Кіраўнік капэлы Галіна Цмыг распавяла пра некалькі тыпаў інтэрпрэтацыі народных песень у музычным мастацтве і пра таленавітыя апрацоўкі беларускіх кампазітараў. Прагучалі вядомыя народныя песні ў апрацоўках А. Рашчынскага, А. Важніка, А. Саўрыцкага, Л. Захлеўнага, В. Кузняцова, М. Сіраты. А ўдзельніца харавой капэлы мультыінструменталіст Кацярына Радзівілава распавяла аб прынцыпах гуказдабывання ў народным беларускім інструменце дуда і выканала на ім народны танец “Матлет” і польку “Акуліна”.

Чакаем усіх жадаючых на наступным канцэрце “Музычная капэла”, у якім будзе нададзена ўвага асаблівасцям фарміравання выканальніцкага прафесіяналізму на беларускіх землях і працэсам пераемнасці на матэрыяле дзейнасці прыдворных капэл XVIII ст. і музычных капэл канца XX – пачатку XXI ст. Слухачы змогуць узяць удзел у абмеркаванні праблематыкі беларускага музычнага краязнаўства. Сустрэча адбудзецца 25 мая ў 18.30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам