ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лекцыя-канцэрт “Талака”
“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка

Адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў – 2023 (+відэа)

Адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў – 2023 (+відэа)
Іншыя Навіны

27 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё XIX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

Да ўдзельнікаў канферэнцыі з прывітальным словам звярнуліся намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, а таксама ў фармаце відэазвароту – генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі Вадзім Дуда.

За першы дзень на пленарным і рабочым пасяджэннях прагучала больш за 40 дакладаў вучоных з Беларусі і Расіі. Анлайн-трансляцыя канферэнцыі дазволіла завочна папрысутнічаць у якасці гасцей усім жадаючым з розных краін.

На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады загадчыцы навукова-даследчага аддзела рэдкіх кніг Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі Джамілі Рамазанавай, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук Юрыя Лабынцава і старшага навуковага супрацоўніка Ларысы Шчавінскай, супрацоўнікаў Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава Галіны Нячаевай і Святланы Лявонцьевай, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Дзярновіча, супрацоўнікаў Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Веры Ашуевай і Дыяны Кашкур, а таксама прадстаўнікоў іншых устаноў культуры.

Кола пытанняў, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі, ахапіла важныя аспекты развіцця кніжнай культуры – ад рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах функцыянавання кнігі.

Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні праходзяць штогод і аб’ядноўваюць спецыялістаў і навукоўцаў з розных краін, з’яўляючыся добрай пляцоўкай для абмеркавання праблем захавання, вывучэння і перадачы будучым пакаленням кніжнай спадчыны і культуры.

Праграма МКЧ. Відэазапіс канферэнцыі (1-шы дзень):

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:
Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам