ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святло паэтычнага дару
СНІД: час дзейнічаць

Адкрыццё фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Іншыя навіны

29 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё IV Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”.


Фестываль “Terra Nova” праводзіцца з мэтай стымулявання прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве, развіцця камп’ютарнай графікі і мультымедыямастацтва ва ўмовах Беларусі, актывізацыі творчых кантактаў паміж мастакамі розных краін, прыцягнення ў мастацкі працэс новага пакалення аўтараў. “Terra Nova” з’яўляецца зручным эксперыментальным полем, дзе выяўляюцца новыя экзістэнцыяльныя сэнсы творчасці.

Ужо ў чацвёрты раз на выставачных плошчах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будуць дэманстравацца творы, выкананыя ў лічбавым фармаце. Праграма фестывалю ўключае выстаўку лічбавай фатаграфіі і камп’ютарнай графікі, а таксама відэапрагляды на працягу месяца ў галерэі “Лабірынт” і зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках дзейнасці фестывалю будзе праведзены конкурс, вынікі якога падвядзе аўтарытэтнае журы. Творы будуць разгледжаны ў намінацыях “Лічбавае фота”, “Камп’ютарная графіка”, “Відэа-арт”, “Відэакліп музычны”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”. У структуры фестывалю прадугледжаны тры праграмы – конкурсная, прагляд, гасцявая.

Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі з Эстоніі, Расіі, Украіны, Беларусі. На выстаўцы экспануецца больш за 100 твораў.

Выстаўка будзе працаваць да 23 студзеня 2013 года.

Праграма мерапрыемстваў

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мудрыя думкі з залы мастацтва

15 Май 2024

Усё ярчэй свеціць вясновае сонца, а зала мастацтва напаўняе сваю прастору святлом мудрасці і прыгажосці, працягваючы рубрыку “Цытата тыдня”. На гэтым тыдні са “шкатулкі” крылатых выразаў знакамітых творцаў бліснуў прамень афарызму, прапанаваны на малюнку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам