Нацыянальная бібліятэка Беларусі на працягу 2019 года праводзіць дабрачынную акцыю “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”.
Акцыя накіравана на папаўненне фондаў бібліятэк рэспублікі (устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) мастацкімі, навукова-папулярнымі, вучэбнымі, вучэбна-метадычнымі, даведачнымі, энцыклапедычнымі і іншымі выданнямі, якія маюць культурную значнасць для айчыннага адукацыйнага асяроддзя.
У акцыі будуць выкарыстаны дакументы як ужо перададзены Прэзідэнцкай бібліятэкай, Рэспубліканскай навукова-медыцынскай бібліятэкай, Фундаментальнай бібліятэкай БДУ, бібліятэкамі БДЭУ і БДУКМ, раённымі бібліятэкамі краіны, так і перадаюцца іншымі ўстановамі і арганізацыямі.
Згоду на ўдзел у акцыі на працягу года ўжо пацвердзілі выдавецтва “Пачатковая школа”, арганізацыі “БукЛайнГруп” і “БелтаймКніга”.
Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да высакароднай справы папулярызацыі кнігі і чытання!
Кантакты:
Пераверзева Юлія Аляксандраўна, заг. аддзела камплектавання фондаў,
Жукоўская Марыяна Вітальеўна, заг. сектара ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання.
Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.
Тэлефоны: (8 017) 293 25 20, 293 25 83.
E-mail: pereverzeva@nlb.by, jukovskaya@nlb.by
Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.
Чытайце таксама пра тое, як праходзіць акцыя "Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў":
- Кнігі ў дар Ракаўскай сярэдняй школе
- Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў
- Кнігі ў дар школе № 38 і яслям-саду № 92
- Кнігі ў дар гімназіі № 43, Цэнтру дашкольнага развіцця № 75 і Яслям-садку № 192 г. Мінска
- Кнігі ў дар перададзены бібліятэкам гімназіі № 21 і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска
- Перададзена ў дар 150 выданняў Слонімскай раённай бібліятэцы, 100 – сярэдняй школе № 3 г. Слоніма і больш за 100 – Слонімскаму дзяржаўнаму медыцынскаму каледжу
- Кнігі ў дар бібліятэцы сярэдняй школы № 189 г. Мінска
- Падведзены вынікі першых шасці месяцаў
- Аршанская ЦБС атрымала ў дар сотні выданняў
- Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў Вілейкі, Жодзіна, Лунінца, Мінска, Міра, Пінска, Светлагорска і Салігорска
- Літаратура ў дар бібліятэцы сярэдняй школы № 204 г. Мінска
- Кнігі ў дар гімназіі № 29 г. Мінска
- Бібліятэчныя фонды сярэдняй школы № 32 г. Мінска папоўніліся новай літаратурай
- Бібліятэкам Брэсцкай вобласці перададзена 500 кніг
- Мажэйкаўская бібліятэка – у марафоне дабрачыннай акцыі
- Бібліятэкам Гродзенскай вобласці перададзена 700 экзэмпляраў мастацкай, энцыклапедычнай, даведачнай і вучэбнай літаратуры
- Бібліятэцы сярэдняй школы № 139 г. Мінска перадалі ў дар каля 500 кніг
- Акцыя дарэння кніг бібліятэкам мінскіх каледжаў
- Папоўнены фонды Вішоўскай і Княжыцкай сельскіх бібліятэк Магілёўскай вобласці
- Перадача кніг у дар бібліятэкам Магілёўскай вобласці
- Кнігі – у падарунак сельскай бібліятэцы пасёлка Высокае
- У межах дабрачыннай акцыі перададзены кнігі бібліятэцы Мінскага політэхнічнага каледжа
- Бібліятэкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці папоўнілі свае фонды
- Адновім Клімаўскую сельскую бібліятэку разам
- Бібліятэкі Гомельскай вобласці папоўнілі свае фонды
- Да марафону добрых спраў далучыўся Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі
- Акцыя “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” у Ракаве