16 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з кампаніяй Euromonitor International правяла анлайнавы семінар-трэнінг па выкарыстанні сістэмы інфармацыі Passport.
Пад час навучальнага семінара ўдзельнікі даведаліся пра магчымасці сістэмы Passport, навучыліся знаходзіць інфармацыю, якая цікавіць, ствараць параўнальныя камбінацыі па краінах і сферах, працаваць з функцыямі візуалізацыі, канвертацыі і інш., а таксама пазнаёміліся з формамі прадастаўлення статыстычнай і аналітычнай інфармацыі.
У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі розных бібліятэк Беларусі, а таксама прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый.