ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Cвяткуем Новы год і Каляды культурна!
Магічны рэалізм сучаснай маўкі

Да 235-годдзя заснавання Магілёўскай архіепархіі: міжнародная канферэнцыя ў Санкт-Пецярбургу

Да 235-годдзя заснавання Магілёўскай архіепархіі: міжнародная канферэнцыя ў Санкт-Пецярбургу
Іншыя навіны

З 6 па 9 снежня ў Санкт-Пецярбургу праходзіла міжнародная канферэнцыя “Магілёўская рымска-каталіцкая архіепархія: Сведчанні жывой памяці. 1783–1939 гг. Да 235-годдзя заснавання Магілёўскай архіепархіі”.

Канферэнцыя была праведзена па благаславенні архібіскупа Паўла Пецы, мітрапаліта Рымска-каталіцкай архіепархіі Маці Божай у Маскве, пры ўдзеле Дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Галоўнымі арганізатарамі выступілі прыход Св. Станіслава і Каталіцкая вышэйшая духоўная семінарыя “Марыя – Царыца Апосталаў”.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім слове падкрэсліў фундаментальную ролю, якую Магілёўская архіепархія адыграла ў працэсе развіцця Каталіцкай царквы як у Расійскай імперыі, так і ў краінах былога Савецкага Саюза, адзначыўшы, што “сучасныя мадэлі Каталіцкай царквы ў Расіі – гэта не новая крэатура, а адаптаваны да сучасных умоў працяг яе слаўнай і адначасова трагічнай гісторыі. Яна яшчэ недастаткова вывучана і мае шмат «белых плям». Таму неабходны новыя даследаванні ў гэтай галіне”.

Заснаванне Магілёўскай архіепархіі кананічным актам Аркеці адбылося 8 снежня 1783 года па старым стылі, г.зн. 19 снежня па новым стылі. На канферэнцыі прагучалі навуковыя даклады, што асвятляюць гісторыю Магілёўскай архіепархіі і іншыя аспекты існавання каталіцкай супольнасці ў Расіі. Свяшчэннік Хрыстафор Пажарскі, настаяцель прыхода Св. Станіслава, прадставіў даклад пра мітрапаліта Станіслава Сестранцэвіча-Богуша і яго ўнучатага пляменніка – ксяндза Станіслава Парчэўскага, сябра паэта Адама Міцкевіча.

Да адкрыцця канферэнцыі было прымеркавана выданне маляўнічай брашуры з кароткімі біяграфіямі чатырнаццаці магілёўскіх мітрапалітаў (1783–1939) і іх партрэтамі, арыгіналы якіх цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. У далейшым плануецца апублікаваць даклады канферэнцыі, а таксама архіўныя дакументы, звязаныя з пачаткам існавання Магілёўскай архіепархіі ў царскай Расіі.

У канферэнцыі прыняў удзел галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Андрэй Бараноўскі, які адзначыў вялікую інфармацыйную насычанасць канферэнцыі, яе разнастайную культурную праграму, а таксама падкрэсліў важнасць умацавання традыцыйных расійска-польска-беларускіх рэлігійных узаемасувязей.

Дзякуючы ласкава прадастаўленай аргкамітэтам канферэнцыі літаратуры і інфармацыйным матэрыялам фонды бібліятэкі папоўніліся нацыянальным дакументам.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам