29 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная абмеркаванню Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Спікерамі на сустрэчы з працоўным калектывам бібліятэкі выступілі старшыня Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь”, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Мазоўка, намеснік старшыні Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” Эдуард Кузняцоў, першы прарэктар па вучэбнай і навукова-метадычнай рабоце Дзяржаўнага інстытута павышэння і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння “Газ-інстытут” Васіль Маісееў.
Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі адзначылі значнасць штогадовых пасланняў Кіраўніка дзяржавы і абмеркавалі ключавыя тэмы, закранутыя Прэзідэнтам у звароце да беларусаў і парламента: абарона суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, пытанні бяспекі міру, захаванне гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў, эканамічнае развіццё, матэрыяльны дабрабыт беларусаў, захаванне каштоўнасці традыцыйнай сям’і, патрыятычнае выхаванне моладзі, яе ролю ў пабудове будучыні краіны.
Падчас мерапрыемства прайшла ўрачыстая цырымонія ўступлення ў шэрагі РГА “Белая Русь” супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Членамі арганізацыі сталі начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Уладзімір Кузняцоў, загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Анастасія Талкачова, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірына Кукета, вядучы бухгалтар Рэгіна Штыцько. Жадаем калегам творчага натхнення, цікавых праектаў, плённых поспехаў у працы!
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.