ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дыялогавая пляцоўка па выніках штогадовага Паслання Кіраўніка дзяржавы
Часопісу “Маладосць” – 70

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у Школе маладога бібліятэкара ў Расіі

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у Школе маладога бібліятэкара ў Расіі
Іншыя Навіны

З 17 па 21 красавіка на базе Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно (Масква) і Цэнтральнай гарадской публічнай бібліятэкі імя У.У. Маякоўскага (Санкт-Пецярбург) прайшло вочнае навучанне маладых бібліятэкараў у рамках міжнароднага форуму “Бібліятэчны дыялог краін СНД”. Тэма 2023 года – “Бібліятэкары – паслы культуры”.

У праграме ўзялі ўдзел маладыя бібліятэкары з 7 краін СНД (з нацыянальных бібліятэк Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана) і 15 рэгіёнаў Расіі. Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадставілі Святлана Кажамяка, загадчыца сектара арганізацыі кніжных выстаў аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці, і Вікторыя Зыгмантовіч, метадыст аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

У рамках насычанай праграмы форуму прайшлі лекцыі, прэзентацыі, майстар-класы і круглыя сталы ў бібліятэках і музеях Масквы і Санкт-Пецярбурга. Асноўнымі тэмамі дыялогу сталі: роля бібліятэк у жыцці грамадства, іх дзейнасць па захаванні і прымнажэнні культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі, магчымасці супрацоўніцтва і ўдзелу бібліятэк краін СНД у міжнародных праграмах і прафесійных асацыяцыях.

ShM-biblijatekara-1.jpg

Удзельнікі дыялогу абмеркавалі ролю бібліятэк у захаванні гістарычнай памяці і выхаванні адказнасці за гэта ў маладога пакалення. Падчас інтэрактыўнай лекцыі-практыкуму “Гісторыю робяць людзі” быў прадстаўлены электронны рэсурс “Бібліятэкі – сведкі Перамогі”, створаны Бібліятэкай замежнай літаратуры ў супрацоўніцтве з шэрагам бібліятэк краін СНД. Рэспубліка Беларусь прадстаўлена трыма гісторыямі выбітных людзей, якія сустрэлі Перамогу, калі працавалі ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна. Святлана Кажамяка пазнаёміла слухачоў з аўтабіяграфіяй Ігара Валянцінавіча Жолудзева, выдатнага савецкага бібліятэкара, загадчыка аддзела замежнай літаратуры і міжнароднага кнігаабмену.

Ключавым мерапрыемствам бібліятэчнага дыялогу стаў VI Міжнародны форум “Фарміруючы будучыню бібліятэк”. Падчас форуму ўдзельнікі абмеркавалі змест дакумента “Справаздача ІФЛА аб тэндэнцыях развіцця 2022 / TrendReport IFLA 2022” датычна дзейнасці і патрэб бібліятэк краін СНД і яго асноўныя раздзелы: “Натхняць”, “Далучаць”, “Падтрымліваць” і “Аб’ядноўваць”.

Напрыканцы форуму былі падведзены вынікі міжнароднага творчага конкурсу на тэму культурна-гістарычнай спадчыны краін СНД “Ніці культуры – 2023”. Конкурс праводзіцца ўжо другі год і закліканы стаць міжнароднай платформай для камунікацыі, абмену вопытам і стымулявання ўсвядомленага турызму і раскрыцця ўнікальнасці культурнай спадчыны і тэрыторый краін СНД. Яго намінантамі сталі 30 маладых “бібліятэкараў – паслоў культуры”. Дэлегаты НББ прадставілі на суд журы эсэ пра кніжны помнік эпохі Асветы – лацінамоўную паэму Мікалая Гусоўскага “Песня пра зубра” і эсэ пра нематэрыяльны культурны аб’ект “Будслаўскі фэст”. Былі вызначаны імёны трох пераможцаў, а таксама пераможцы ў асобных намінацыях. У адной з іх – “Нацыянальныя святы” – была адзначана праца Вікторыі Зыгмантовіч пра будслаўскіх пілігрымаў.

ShM-biblijatekara-2.jpg

У дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Бібліятэкі замежнай літаратуры былі перададзены выданні, апублікаваныя ў рамках праектнай дзейнасці “Сусветная білінгвальная бібліятэка сучаснай літаратуры”. Гэта альманахі, комікс, перакладныя выданні, створаныя па выніках творчых конкурсаў і праектаў, накіраваных на развіццё і падтрымку сучасных маладых аўтараў, перакладчыкаў, рэдактараў і дзеячаў культуры.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае словы падзякі за магчымасць удзелу ў такой значнай для бібліятэчнай супольнасці падзеі і спадзяецца на працяг супрацоўніцтва ў рамках адукацыйных праектаў такога фармату.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння і аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам