17 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотаработ Віктара Суглоба “Пейзажы Беларусі”.
Віктар Суглоб прафесійна звязаны з фатаграфіяй больш за 40 гадоў. Выстаўка “Пейзажы Беларусi” – гэта новая якасная прыступка ў яго творчасці. Экспазіцыя прадстаўляе ўвазе аматараў мастацтва найлепшыя творы майстра.
У сваёй творчасці мастак надае перавагу пейзажам і гарадскім краявідам, а таксама студыйным нацюрмортам. Пейзаж у Віктара Суглоба не проста існуе сам па сабе, ён ачалавечаны. Для фотаработ аўтара характэрны скрупулёзны рэалізм малюнка, дбайная праца над дэталямі, строгасць і складнасць кампазіцыі.
Творы фотамастака выстаўляліся ў шматлікіх гарадах Беларусі, а таксама ў Расіі, Літве і Катары.
З 18 лютага ўваход на выстаўку “Пейзажы Беларусi” платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Экспазіцыя будзе размешчана ў галерэі “Панарама” да канца сакавіка.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by