ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пазнаёмімся бліжэй з лаўрэатам
Песня даўжынёю ў жыццё

Калядны цуд

Калядны цуд
Іншыя Навіны

11 студзеня ў дзіцячым пакоі бібліятэкі прайшло святочнае мерапрыемства “Калядны цуд”.


Каляднае мерапрыемства прынесла яго ўдзельнікам шмат цікавага і радаснага. Стаўшы маленькімі чараўнікамі, дзеці ператварылі саломку, кардон, каляровую паперу і яркія ўпрыгажэнні ў зіготкую калядную зорку.

Творчы працэс стаў маленькім цудам для кожнага дзіцяці. Хлопчыкі і дзяўчынкі з натхненнем чыталі вершы, адгадвалі загадкі, з вялікім азартам прымалі ўдзел у вясёлых конкурсах.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам