ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калядны цуд
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за мастацкае афармленне “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны”

Песня даўжынёю ў жыццё

Песня даўжынёю ў жыццё
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 9 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Песня даўжынёю ў жыццё”, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння аўстрыйскага кампазітара Франца Петэра Шуберта (1797–1828).


Адзін з заснавальнікаў рамантызму ў музыцы за сваё нядоўгае жыццё (усяго 31 год!) стварыў звыш 600 вакальных кампазіцый, 9 сімфоній, вялікую колькасць камернай і сольнай фартэпіяннай музыкі. Часам яго называлі “кампазітарам песень”, але ён стаў наватарам і ў сімфанічным жанры, стварыўшы прынцыпова новы тып сімфоніі, які пазней знайшоў свой працяг у творчасці іншых кампазітараў.

Найважнейшае месца ў яго творчасці займае песня для голасу з фартэпіяна. Адзін з найбуйнейшых меладыстаў, Шуберт рэфармаваў жанр песні, надзяліўшы яго глыбокім зместам, стварыў першыя высокамастацкія ўзоры вакальнага цыклу. Дзякуючы Шуберту песня ўпершыню стала роўнай па значэнні іншым жанрам. У яго песнях прадстаўлены вершы каля 100 паэтаў.

Аснову экспазіцыі склалі нотныя выданні вакальнай музыкі аўтара, сярод якіх – песенныя цыклы “Зімовы шлях”, “Прыгожая млынарка”, “Лебядзіная песня”, “Каханне млынара”, балады, песні ("Серэнада", "Ave Maria"), рамансы, ансамблі, творы для хору.

У ліку экспанатаў выстаўкі – шматлікія фартэпіянныя сачыненні: санаты, санаціны, фантазіі, варыяцыі, маршы, збор танцаў для фартэпіяна, сачыненні для фартэпіяна ў 4 рукі і інш. Прадстаўлены яго струнныя квартэты і іншыя камерна-інструментальныя творы, месы (B-dur, As-dur, G-dur, Es-dur), кантаты, уверцюры, сімфоніі (№ 5, № 7, № 8). Таксама наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з творамі Ф. Шуберта ў пералажэнні для розных інструментаў (скрыпкі, віяланчэлі, мандаліны, домры, гітары, фагота, флейты, карнета, баяна і інш.).

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі пра жыццё і творчасць кампазітара, аўдыязапісы яго твораў.

Усяго выстаўка налічвае каля 90 экспанатаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам