ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Залатая раніца
Лекцыя пра духоўныя спевы ў фальклорных традыцыях беларусаў

Калядныя чытанні ў галоўнай бібліятэцы краіны

Калядныя чытанні ў галоўнай бібліятэцы краіны
Іншыя Навіны

29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі Пятыя Беларускія Калядныя чытанні на тэму “Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі”.

На ўрачыстым адкрыцці было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Каранік, міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Калядныя чытанні далі старт канферэнцыям, пасяджэнням, круглым сталам на розных пляцоўках сталіцы. У Нацыянальнай бібліятэцы прайшло пленарнае пасяджэнне, у рамках якога адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Таксама ў “алмазе ведаў” была праведзена секцыя “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк”. Старшынствавалі – протаіерэй Уладзімір Барысевіч і галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Рынкевіч.

У гэтым годзе гасцямі і ўдзельнікамі калядных чытанняў сталі творчы калектыў былых малалетніх вязняў фашызму “Лёсы” Першамайскага раёна, святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, устаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі іншых кірункаў.

Мерапрыемства ўпрыгожыла выступленне аркестра Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам