ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
#BelBookChallenge-2020: вынікі
Інфармацыйны рэсурс “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дапаможнік па рэалізацыі норм Маракешскага дагавора

Дапаможнік па рэалізацыі норм Маракешскага дагавора
Іншыя навіны

22 кастрычніка 2020 г. для Рэспублікі Беларусь уступіў у сілу Маракешскі дагавор аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў.

Міжнародная прававая база дагавора дазваляе ствараць, распаўсюджваць і абменьваць праз нацыянальныя межы асобнікі ў даступных фарматах для бенефіцыяраў – невідушчых, асоб з парушэннямі зроку, не здольных чытаць, якія не маюць магчымасці з прычыны якога-небудзь фізічнага недахопу трымаць кнігу.

У Беларусі ў якасці ўпаўнаважаных органаў, якія могуць ажыццяўляць трансгранічны абмен, вызначаны бібліятэкі, установы адукацыі і грамадскія аб’яднанні інвалідаў. Органам, які каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па рэалізацыі Маракешскага дагавора, з’яўляецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях.

Для бібліятэк нашай краіны апублікавана практычны дапаможнік “Приступая к действиям. Реализация норм Марракешского договора для лиц с ограниченными способностями воспринимать печатную информацию”. Версію дапаможніка падрыхтавалі: Санія Баталава, рэгіянальны каардынатар EIFL па Маракешскім дагаворы; Кацярына Янцікава, начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных праў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці; Алена Далгаполава, першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Вольга Несцярэўская, загадчыца аддзела бібліятэчнага абслугоўвання.

Дакумент складзены ў форме пытанняў і адказаў, адлюстроўвае нормы нацыянальнага заканадаўства ў галіне аўтарскага права і змяшчае тлумачэнні па ўжыванні Маракешскага дагавора на практыцы. Дапаможнік будзе карысны супрацоўнікам бібліятэк і іншых упаўнаважаных органаў, якія забяспечваюць доступ да інфармацыйных рэсурсаў карыстальнікам з абмежаванымі здольнасцямі ўспрымання друкаванай інфармацыі.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам