ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вынікі ХХVII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Усё пра Венгрыю: фонды бібліятэкі папоўніла серыя манаграфій

Кнігі з палачак ад марожанага

Кнігі з палачак ад марожанага
Іншыя Навіны

11 чэрвеня ў музеі кнігі дзеці стваралі “бамбукавыя кнігі”. Так юныя даследчыкі вывучалі кітайскае пісьмо.

Дзеці даведаліся, што ў старажытнасці кітайцы выкарыстоўвалі для пісьма чарапахавыя панцыры і косці жывёл. Сярод іншых матэрыяльных носьбітаў старажытнакітайскага пісьма вядомы таксама бамбукавыя планкі, звязаныя паміж сабой вяроўкай. Кітайскае традыцыйнае пісьмо адрозніваецца тым, што іерогліфы запісваюцца зверху ўніз, а слупкі ідуць справа налева. Такая форма пісьма называецца вертыкальнай.

Наведвальнікі музейных заняткаў паспрабавалі самі стварыць “бамбукавыя кнігі”: яны звязвалі планачкі паміж сабой, выкарыстоўваючы палачкі для марожанага і ніткі. Мадэліраванне з палачак ад марожанага – асаблівы від творчасці. Як паказала практыка, працаваць з палачкамі так проста і цікава!


На фота: удзельнікі заняткаў “Бамбукавыя кнігі” – вучні сярэдняй школы № 172 г. Мінска.

Запрашаем дзіцячыя групы далучыцца да праекта “У госці да кніг”. Ім прапануюцца заняткі, якія знаёмяць з бібліятэкай і беларускай кніжнай спадчынай.

Прымаюцца заяўкі ад груп з 10–25 чалавек.

Працягласць: 60 хвілін.

Кошт: 4 руб. 50 кап. / 1 чалавек.

Інфармацыя і запіс па тэлефонах:
(8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07, (8 029) 387 60 95.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты