10 лютага а 11-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол “Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі”.
Мерапрыемства арганізавана да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання ў рамках XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Пасольствам Вялікабрытаніі ў Мінску і Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане.
У пасяджэнніі круглага стала прымуць ўдзел даследчыкі і прадстаўнікі ўстаноў культуры, навукі, адукацыі, грамадскіх арганізацый і СМІ.
Галоўным госцем мерапрыемства стане Ігар Іваноў, сакратар бібліятэчнага савета Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны. З дакладамі выступяць таксама эксперты з Беларусі, навуковая і творчая дзейнасць якіх была звязана з беларускім грамадска-культурным супольніцтвам у Лондане.
Шматлікія кніжныя помнікі, якія па месцы стварэння ці прыналежнасці маюць дачыненне да Беларусі, захоўваюцца сёння ў кнігасховішчах шматлікіх краін, у тым ліку Вялікабрытаніі. Падчас сустрэчы будуць абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва для ўзаемнага пашырэння доступу да калекцый карыстальнікам у Беларусі і Вялікабрытаніі і алічбавання дакументаў з калекцыі “Скарынаўкі” ў Лондане.
Круглы стол адбудзецца ў зале адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх, пам. 346).
Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых!
Кантактная інфармацыя па тэлефонах: (8 017) 293 27 56, 293 27 81.