ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сугучнасць слоў жывых
Размова з адвакатам аб новаўвядзеннях у працоўным заканадаўстве

“Купалаўскі дыктант” пісалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Купалаўскі дыктант” пісалі ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя Навіны

18 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы прайшоў “Купалаўскі дыктант”.

Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Мерапрыемства адбылося ў рамках святкавання 140-гадовага юбілею першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Паспрабаваць свае сілы ў валоданні нормамі беларускага правапісу, адчуць смак роднай мовы і магутнасць Купалавага слова вырашыла звыш 100 чалавек. Прамая трансляцыя мерапрыемства дала магчымасць далучыцца да дыктанта ўсім жадаючым.

Удзельнікі пісалі тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы. У ролі выкладчыка выступіў акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

Усе ўдзельнікі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты ўдзельніка праекта. Тыя, хто напісаў дыктант на выдатна, стануць уладальнікамі памятных падарункаў ад арганізатараў.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам