17 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян арганізавала штомесячную тэматычную сустрэчу з адвакатам “Новаўвядзенні ў працоўным заканадаўстве: аб змене законаў па пытаннях працоўных адносін”.
З лекцыяй выступіла кандыдат юрыдычных навук, член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Таццяна Эдуардаўна Шпілеўская.
На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні аб новаўвядзеннях у працоўным заканадаўстве; рэгуляванні працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную работу; навацыях пры скасаванні працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка; а таксама дадатковых мерах па абароне здароўя работнікаў і новых правілах адносна працоўных адпачынкаў.
У рамках мерапрыемства ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.